Глыбоцкі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Панарама Глыбокага ў кірунку існавання замка

Глыбоцкі замак — абарончае збудаванне ў мястэчку Глыбокае у ВКЛ (сучасны г. Глыбокае Віцебскай вобласці). Існаваў у 16—18 ст.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны на месцы «двара» Зяновіча (паўднёва-заходняя частка мястэчка). Замак пазначаны на карце М. Струбіча «Тэатр вайны за Інфлянты» (1589 г.). Апісанні замка таго перыяду невядомыя, але, відаць, ён не адрозніваўся ад традыцыйных тагачасных збудаванняў з земляным валам, драўлянымі сценамі і вежамі. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. пад сценамі замка 30 чэрвеня 1654 г. адбыўся бой паміж атрадамі войска ВКЛ і расійскімі войскамі на чале з думным дваранінам Ж. В. Кондыравым. Паводле гістарычных крыніц, 2 жніўня 1654 г. замак быў спалены ўшчэнт, а кіраўнік абароны замка полацкі падкаморы Бяганскі трапіў у палон. У 1658 г. атрад войска палкоўніка ВКЛ У. Валовіча ўзяў штурмам замак і спаліў яго, а захопленыя гарматы адвёз у Даўгінаў. Пазней замак быў адноўлены і праіснаваў да канца 18 ст. У 1700 г. у час Паўночнай вайны замак моцна пацярпеў ад вялікага пажару. Паступова замчышча было забудавана, вул. Замкавая яшчэ згадвалася ў дакументах канца 18-19 ст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ткачоў М. Глыбоцкі замак // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.1: Абаленскі-Кадэнцыя / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (і інш.); Мн.: БелЭн, 2005. - С. 539.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15), С. 308.