Глыбоцкі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Глыбоцкі раён
Герб
Coat of Arms of Hłybokaje, Belarus.png
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Віцебская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Глыбокае
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 88,32 %, руская 11,12 %
Размаўляюць дома: беларуская 79,65 %, руская 19,26 %[1]
Насельніцтва (2009)
41 043 чал.[1] (1-е месца)
Шчыльнасць 23,33 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 93,51 %,
рускія — 3,2 %,
палякі — 2,25 %,
іншыя — 1,04 %[1]
Плошча 1 759,58[2] км² (12-е месца)
Вышыня над узр-м мора
 - Найвышэйшая кропка
 - Самая нізкая кропка

 226,4 м
 130 м
Глыбоцкі раён на карце
Часавы пояс UTC+2
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Глыбоцкі раён на Вікісховішчы

Глыбоцкі раёнадміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Раён утвораны 15 студзеня 1940 года. Размешчаны на паўднёва-заходняй частцы Віцебскай вобласці. На ўсходзе мяжуе з Полацкім і Ушацкім раёнамі, на захадзе з Шаркаўшчынскім і Пастаўскім, на поўначы з Міёрскім, на поўдні з Докшыцкім раёнамі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паверхня большай часткі раёна раўнінная, у цэнтры і на поўдні ўзвышаная. Агульны нахіл з поўдня на поўнач. Значную плошчу (55 %) займаюць Свянцянскія грады, выцягнутыя праз цэнтр з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. На поўначы і паўночным захадзе Дзісенская нізіна з характэрнай плоскай паверхняй і балотнымі масівамі. На паўднёвым усходзе Верхнебярэзінская нізіна. Найвышэйшы пункт 226,4 м (каля в. Кавалі, за 6 км на ўсход ад Глыбокага), найбольш нізкая адзнака 130 м (урэз р. Авута на поўначы).

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-ўсходніх схілаў Беларускай антэклізы. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага (на поўначы), сожскага, дняпроўскага, радзей бярэзінскага зледзяненняў.

Сярэдняя тэмпература ў студзені −7,1, ліп. +17,6 °C. Ападкаў 599 мм за год. Вегетацыйны перыяд 184 сут. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы.

Па тэрыторыі раёна часткова праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў — Заходняй Дзвіной і Дняпром. Найбольшыя рэкі — Бярозаўка з Дабрылаўкай, Мнюта, Авута (правыя прытокі Дзісны), Шоша з Чысцянкай, Свіліца з Агурнёўкай. На тэрыторыі раёна знаходзіцца 106 азёр, у тым ліку і самае глыбокае возера на Беларусі — Доўгае. Азёры аб'яднаны ў сістэму пратокаў і малых рэк, якія звязаны з рэкамі Заходняя Дзвіна і Бярэзіна. Найбольшыя азёры: Шо, Пліса, Мнюта, Вялікае, Пятроўскае, Белае, Царкавішча і інш. Іншыя азёры:

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1969 — 62,3 тыс.
  • 2004 — 47,4 тыс.
  • 2008 — 44,1 тыс.

Гарадскія паселішчы: Глыбокае, Падсвілле. 418 сельскіх населеных пунктаў. Буйныя вёскі: Галубічы, Мосар, Пліса, Празарокі, Псуя, Удзела, Чарневічы.

Нацыянальны склад (1999): беларусы (88,4 %), палякі (5,7 %), рускія (4,6 %) і інш.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Буйнейшыя прадпрыемствы:

  • Глыбоцкая птушкафабрыка, ААТ
  • Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат, ААТ
  • Глыбоцкі доследны лясгас, ДЛГУ
  • Глыбоцкі кансервавы завод, ААТ
  • Глыбоцкі мясакамбінат, ААТ
  • Глыбоцкі піваварны завод, УПП
  • Глыбоцкі хлебазавод, філіял РУПП «Віцебскхлебпрам»
  • Камбікормавы завод, РУСПП
  • Падсвільскі завод харчовых прадуктаў, КУП

Раён спецыялізуецца ў раслінаводстве на вытворчасці зерня, ільну, бульбы, рапсу, гародніны; у жывёлагадоўлі на вытворчасці малака, мяса.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Маладзечна — Полацк і Крулеўшчызна — Варапаева, аўтамабільныя дарогі Полацк — Вільнюс, Докшыцы — Глыбокае — Шаркаўшчына, Глыбокае — Дзісна і інш.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б.І. Сачанка і інш.; маст. А.М. Хількевіч. – Мн., 1995. – 450 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Шаблон:Глыбоцкі раён