Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
| Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт | |
|---|---|
| | |
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Глыбоцкі раён |
| Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Віцебскі абласны выканаўчы камітэт |
| Вышэйшае ведамства | Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў[d] |
| Штаб-кватэра | 211800, Віцебская вобласць, г. Глыбокае, вуліца Ленiна, 42 |
| Старшыня | Пётр Казіміравіч Бялусь |
| Сайт | glubokoe.vitebsk-region.gov.by/… |
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Глыбоцкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Глыбокага ў будынку на вуліцы Ленiна, 42.
Структура (па стане на 2025 год)
[правіць | правіць зыходнік]Упраўленнi
[правіць | правіць зыходнік]- Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні
- Упраўленне справамі
- Аддзел арганізацыйна-кадравай работы
- Аддзел эканомікі
- Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі
- Аддзел унутраных спраў
- Аддзел ЗАГС
- Фінансавы аддзел
- Аддзел землеўпарадкавання
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
- Аддзел па адукацыі
- Аддзел юрыдычны, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Сектар спорта і турызму
- Сектар культуры
Старшыня
[правіць | правіць зыходнік]- 29 ліпеня 2019 —14 жніўня 2025 — Аляксандр Мікалаевіч Шубскі[2].
- З 14 жніўня 2025 года — Пётр Казіміравіч Бялусь[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
- ↑ Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. БелТА (29 ліпеня 2019).
- ↑ Разгляд кадравых пытанняў . Афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- glubokoe.vitebsk-region.gov.by/by//by/ — афіцыйны сайт Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта