Глыбочына (возера, Расонскі раён, басейн Дрысы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глыбочына
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 147 м[2]
Даўжыня 0,9 км
Шырыня 0,32 км
Плошча 0,22 км²
Аб’ём 0,00063[1] км³
Даўжыня берагавой лініі 2,98 км
Найбольшая глыбіня 4,5 м
Сярэдняя глыбіня 2,9 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць 0,032—0,037 ‰
Празрыстасць 1,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 1 км²
Упадаюць канал
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Глыбочына (Беларусь)
Глыбочына
Глыбочына
Глыбочына (Віцебская вобласць)
Глыбочына
Глыбочына
Map

Глыбо́чына — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса за 14 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,4 км на поўдзень ад вёскі Парэчча.

Плошча паверхні возера 0,22 км². Найбольшая глыбіня 4,5 м, сярэдняя 2,9 м. Даўжыня 0,9 км, найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 2,98 км.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, спадзістыя і пясчаныя. Берагі вышынёй да 0,5 м, забалочаныя, тарфяністыя. Дно плоскае. Каля ўсходняга берага да глыбіні ў 2,5 м дно пясчанае і глеістае. Астатняя частка дна выслана сапрапелем.
Возера дыстрофнае, слабапраточнае. Упадае меліярацыйны канал і выцякае ручай у возера Сямёненкі. Шырыня палосы надводнай расліннасці 15—30 м. Падводная расліннасць адсутнічае[1].

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, лінь, плотка, карась і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]