Глыбочына (возера, басейн Нешчарды)
Выгляд
| Глыбочына | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 0,36 км |
| Шырыня | 0,18 км |
| Плошча | 0,05 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 0,9 км |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Глыбо́чына — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 24 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 0,7 км на поўнач ад вёскі Галубова, у басейне ракі Нешчарда.
Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,36 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.
Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, часткова разараныя, на поўначы пад хмызняком. Упадае ручай з возера Вялікія Блізняты, выцякае ручай у возера Верамееўскае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
