Глыбочыца (курганны могільнік)
Выгляд
Глыбочыца — курганны могільнік каля вёскі Глыбочыца Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ва ўрочышчы Княгінкі, на беразе возера Глыбочыца.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Захавалася 6 курганоў дыяметрам не менш за 10 м, вышынёй 1,5-2 м. У 1859 годзе некалькі курганоў раскапаў М. Ф. Кусцінскі. Знойдзены жалезныя сякеры, коп’і, драцяны бранзалет з нанізанымі на яго паставымі пацеркамі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Адзін курган у 1951 годзе раскапаў А. Р. Мітрафанаў. Пад курганным насыпам знойдзены жаночае пахаванне, шкляныя пацеркі з пазалотай (XII ст.), бронзавая пацерка ў тэхніцы скані, на скронях — драцяное кольца з пятлёй на адным канцы і кручком на другім (XII—XIII стст.).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лепельскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 271—286.
- Лепельскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 173—175.