Глябовічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Глябовічаў «Ляліва»

Глябо́вічы — шляхецкі род герба «Ляліва». Адзін з найбагацейшых і найбольш уплывовых родаў Вялікага Княства Літоўскага, з якога выйшлі многія выдатныя дзяржаўныя дзеячы. Згас 18 красавіка 1669 года са смерцю апошняга мужчынскага прадстаўніка роду — Юрыя Мікалаевіча.

Лічыцца, што род паходзіць ад ваяводы смаленскага і дарагабужскага Глеба Вяжэвіча, які жыў у XV стагоддзі. Некаторыя даследчыкі выводзяць паходжанне роду ад Гедзіміна або ад маршалка літоўскага Манівіда. Верагодна, што Глеб паходзіў з баяраў Смаленскай ці Полацкай зямель[1].

Глябовічы валодалі землямі ў Мазырскім, Ігуменскім, Аршанскім і Новагародскім паветах, а таксама на Смаленшчыне, у Віцебшчыне і ў Польшчы. Глябовічам належалі гарады Дуброўна і Заслаўе, яны валодалі замкамі ў Вільні і Менску[1].

Пасля смерці Глеба Вяжэвіча ў яго засталіся ўдава Ганна Мілохна Рачкоўна, верагодна, што менавіта дзецьмі Глеба Вяжэвіча былі Юрый, Станіслаў і Пётр, якія займалі ў Вялікім Княстве Літоўскам высокія пасады[2].

Прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя.
  2. а б в г Храмянкова Л. Глябовічы Архівавана 8 студзеня 2013. // Філаматы. Бюлетэнь Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Таварыства аматараў ведаў (філаматаў)». — № 2 (5). — 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]