Глядавічы (Мастоўскі раён)
Выгляд
Аграгарадок
Глядавічы
|
Глядаві́чы[1] (трансліт.: Hliadavičy, руск.: Глядовичи) — аграгарадок у Беларусі, у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Лунненскага сельсавета.
З 8 верасня 1975 да 26 лютага 2013 года ў складзе Глядавіцкага сельсавета і была яго цэнтрам[2][3].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]За 39 км на паўночны захад ад Мастоў, за 36 км ад Гродна, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Чарлёна, на беразе Нёмана[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1996 год — 353 жыхары, 118 двароў[4].
- 2009 год — 307 жыхароў.
Славутасць
[правіць | правіць зыходнік]- Курганны могільнік (XI–XVI стагоддзі), размешчаны за 1,15 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Глядавічы —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000370. - Гарадзішча (канец 1-й –2-я чэтвэрць 1 тысячагоддзя, другая палова Х – ХІ стагоддзя), размешчана за 1,25 км на паўночны захад ад аграгарадка Глядавічы —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000371.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).
- ↑ Об упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области(недаступная спасылка) (руск.)
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Глядавічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — С. 311.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх