Глінішча (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Глі́нішча — курганны могільнік крывічоў канца IX — пачатку XI стст. каля вёскі Глінішча Полацкага раёна Віцебскай вобласці, на беразе ракі Бяльчанка.

60 паўсферычных курганоў вышынёй 0,9—1,5 м, дыяметрам 6—10 м. 20 курганоў у 1965, 1967 гг. даследаваў Г. В. Штыхаў. Пахавальны абрад — трупаспаленне пад насыпам. Пахаванні адзіночныя, зрэдку парныя. Рэшткі крэмацыі складзены ў грудок. У адным кургане пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на Захад. Знойдзены ляпныя гаршчкі, характэрныя для доўгіх курганоў Полаччыны і Смаленшчыны, ганчарныя пасудзіны, шкляныя пацеркі, бронзавыя пярсцёнкі, плоскае скроневае кальцо з серпападобнымі канцамі, нажы, серп, ланцужок, фрагменты аднабаковага грэбеня, падковападобная спражка, наканечнік стралы і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Штыхаў, Г. Глінішча / Георгій Штыхаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 45. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Штыхаў, Г. В. Крывічы. — Мн., 1992.
  • Штыхов, Г. В. Раскопки курганов под Полоцком // Вопросы истории и археологии. — Мн., 1966.