Дварэц (гміна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гміна Дварэц)
Дварэц
польск.: Gmina Dworzec
Краіна
Уваходзіць у да 1926: Слонімскі павет
1926—1939: Навагрудскі павет
Уключае 43 грамады
Адміністрацыйны цэнтр Дварэц
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1939
Насельніцтва (1921) 7 489[1]

Гміна Дварэц (польск.: Gmina Dworzec) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Дварэц (944 жых. у 1921 годзе[1])[2].

У самым пачатку міжваеннага перыяду гміна Дварэц уваходзіла ў склад Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. 22 студзеня 1926 года гміна была ўключана ў склад Навагрудскага павета таго ж ваяводства[3].

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Зноскі

  1. а б в Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  2. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  3. Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 43