Перайсці да зместу

Гнамоніка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гнамоніка — гэта навука пра распрацоўку, канструяванне і выкарыстанне сонечных гадзіннікаў.

Асновы гнамонікі былі закладзеныя старажытнагрэчаскім філосафу Анаксімандрам (каля 550 г. да н.э.), які развіў навуку пра цені, прывезеную з Егіпта Фалесам Мілецкім[1]. З 25 г. да н.э. гнамоніка выкарыстоўвалася грэчаскімі і рымскімі архітэктарамі для праектавання будынкаў[2]. Пазней гнамоніка атрымала развіццё ў Візантыі і на Арабскім Усходзе (працы Аль-Біруні).

Сучасная гнамоніка бярэ свой пачатак у еўрапейскай астраноміі XVI стагоддзя. Першыя працы на лацінскай мове былі апублікаваны Себасцьянам Мюнстэрам у 1531 годзе і Аронсам Фінэ ў 1532 годзее. У канцы XVII стагоддзя гнамоніка значна развілася дзякуючы прымяненню сферычнай трыганаметрыі. Матэматычныя мадэлі дазволілі ствараць сонечныя гадзіннікі рознай ступені дакладнасці для іх размяшчэння на будынках і ў садах. Гнамоніка была адным з прадметаў, якія выкладаліся ў навучальных установах ордэна езуітаў

Цяпер гэта самастойная прыкладная навуковая дысцыпліна.

  1. André Laks, Glenn W. Most. Les débuts de la philosophie: des premiers penseurs grecs à Socrate. — Paris: Fayard, 2016. — (Ouvertures bilingues). — ISBN 978-2-213-63753-2.
  2. HOMÈRE : L'ILIADE (фр.). http://gerardgreco.free.fr (4 ліпеня 2025). Праверана 5 кастрычніка 2025.