Гней Пампей Трог
| Гней Пампей Трог | |
|---|---|
| лац.: Gnaeus Pompeius Trogus | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | лац.: Gnaeus Pompeius Trogus |
| Род дзейнасці | пісьменнік, гісторык, палітык |
| Дата нараджэння | I стагоддзе да н.э. |
| Месца нараджэння | Вазіа, Трансальпійская Галія |
| Дата смерці | не пазней за I стагоддзе |
| Грамадзянства | |
Гней Пампей Трог (лац.: Gnaeus Pompeius Trogus; I стагоддзе) — старажытнарымскі гісторык, складальнік «Філіпавай гісторыі» ў 44 кнігах[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гней Пампей Трог нарадзіўся ў горадзе Вазіа (лац.: Vasio Vocontiorum) ў Трансальпійскай Галіі (цяпер — Везон-ла-Рамен, Францыя). Яго дзед, з племя ваконціяў, служыў пад камандаваннем Гнея Пампея Вялікага ў вайне супраць Серторыя і пасля гэтага атрымаў рымскае грамадзянства і номен Пампей. Бацька ж Трога служыў пры Цэзары сакратаром і перакладчыкам.

Вядома, што Трог пісаў на аснове прац Арыстоцеля і Тэафраста кнігі пра натуральную гісторыю раслін і жывёл, якія часта цытуе Пліній Старэйшы. Аднак яго галоўнай працай была «Філіпава гісторыя» ў 44 кнігах, галоўнай тэмай якой з'яўляецца македонскі цар Філіп II, эпоха Аляксандра Вялікага і дыядохаў. Усё сачыненне ахоплівае эпоху ад асірыйскага цара Ніна да часоў Трога.
Ад 44 кніг захаваліся толькі «Prologoi», кароткі змест асобных кніг і вытрымкі, зробленыя Маркам Юніянам Юстынам. Рымская гісторыя практычна не закранута да часу, калі Грэцыя і Усход уступілі ў кантакт з Рымам. Пры напісанні «Філіпавай гісторыі» Трог выкарыстоўваў працы Герадота, Ктэсія, Эфара, Тымея, Палібія, Дыядора і іншых аўтараў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Большая Советская энциклопедия. Гл. ред. А. М. Прохоров, 3-е изд. Т. 26. Тихорецк — Ульяново. 1977. 624 стр., илл.; 46 л. илл. и карт. (стб. 693—694)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Марк Юниан Юстин. Эпитома сочинения Помпея Трога «Historiae Philippicae». — СПб.: Изд-во С.-Петерб. ун-та, 2005.
- Трог Помпей // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- John C. Yardley, Waldemar Heckel, Justin: Epitome of the Philippic History of Pompeius Trogus. Vol. I, Books 11-12: Alexander the Great. Oxford 1997 (siehe vor allem die dortige Einleitung).
- Otto Seel, Pompeius Trogus und das Problem der Universalgeschichte. In: Aufstieg und Niedergang der römischen Welt. Bd. II 30,2. Berlin-New York 1982, S. 1363—1423.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Марк Юніян Юстын. Эпітама сачынення Пампея Трога «Гісторыя Філіпа» на рускай мове