Годфры Харалд Хардзі
Го́дфры Ха́ралд Ха́рдзі (англ.: Godfrey Harold Hardy 7 лютага 1877, Кранлі, Вялікабрытанія — 1 снежня 1947, Кембрыдж, Вялікабрытанія) — англійскі матэматык, вядомы сваімі працамі ў тэорыі лікаў і матэматычным аналізе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў невялікім мястэчку на поўдні Англіі ў сям'і настаўнікаў, абое бацькоў мелі схільнасць да матэматыкі, хоць і выкладалі іншыя прадметы. Матэматычныя здольнасці самога Хардзі пачалі праяўляцца яшчэ ва ўзросце двух гадоў.
У 1896 годзе ён паступіў у Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. Усяго пасля двух гадоў вучобы ён заняў чацвёртае месца на конкурсе выпускнікоў.
У 1900 годзе Хардзі становіцца супрацоўнікам факультэта, а з 1906 года становіцца лектарам з нагрузкай у 6 гадзін у тыдзень, што давала шмат вольнага часу для ўласных даследаванняў. У 1919 годзе ён заняў пасаду прафесара матэматыкі ў Оксфардскім універсітэце. У 1931 Хардзі вярнуўся ў Кембрыдж, дзе прабыў на пасадзе прафесара да 1942 года.
Адным з самых сваіх вялікіх адкрыццяў сам Хардзі называў адкрыццё індыйскага матэматыка Рамануджана, з якім пасля напісаў шмат работ.
Пачынаючы з 1911 года Хардзі вельмі плённа супрацоўнічае з Джонам Літлвудам. Большасць работ Хардзі напісана іменна ў сааўтарстве з Літлвудам. Хадзіў нават жарт, што ў Англіі жыве тры вялікія матэматыкі — Хардзі, Літлвуд і Хардзі-Літлвуд, прычым трэці з іх самы вялікі.
Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1910).
Матэматычная работа
[правіць | правіць зыходнік]Хардзі аддаваў перавагу называць сваю працу чыстай матэматыкай, у адрозненне ад матэматыкі якая мела прыкладное, асаблівае ваеннае значэнне. У сваёй кнізе «Апалогія матэматыка» ён кажа:
Я ніколі не рабіў чаго-небудзь «карыснага». Ні адно маё адкрыццё не прынесла і не магло б прынесці, яўна ці не яўна, да дабра ці да зла, найменшай змены ў добраўпарадкаванні свету.
У тэорыі лікаў ён займаўся тэорыяй простых лікаў і тэорыяй дзэта-функцыі, а таксама праблемай Варынга. Разам з Літлвудам яны даказалі некалькі ўмоўных вынікаў, а таксама прапанавалі дзве важныя гіпотэзы аб размеркаванні простых лікаў. Сумесна з M.Райт знайшоў два рашэнні задачы аб чатырох кубах (формулы Хардзі і Райт). Хардзі і Рамануджан сумесна атрымалі асімптотыку колькасці разбіццяў .
У тэорыі функцый займаўся тэорыяй трыганаметрычных радоў і даследаваннем няроўнасцей. Рад работ прысвечан тэорыі інтэгральных пераўтварэнняў і тэорыі інтэгральных ураўненняў.
Хардзі таксама з'яўляецца адным з аўтараў закона Хардзі — Вайнберга ў папуляцыйнай генетыцы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Творы
[правіць | правіць зыходнік]- «Неравенства», М., 1948 (сумесна з Д. І. Літлвудам і Д. Полія)
- Курс чистой математики, М., 1949
- Расходящиеся ряды, М., 1951
- Ряды Фурье, М., 1959 (сумесна з В. В. Рагазінскім)
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Bell A. Godfrey Harold Hardy — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768.
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Харди Годфри Харолд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1978. — Т. 28 : Франкфурт—Чага. — С. 198. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew, D. Cannadine — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ http://trinitycollegechapel.com/about/memorials/brasses/hardy/
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
- ↑ а б G. H. (Godfrey Harold) Hardy — 1997.
- ↑ https://www.ams.org/journals/bull/1933-39-07/S0002-9904-1933-05637-9/
- ↑ а б Летопись Российской академии наук. Т. VII. 1946—1953 — М.: Архив Российской академии наук, 2022. — С. 776. — 896 с. — ISBN 978-5-6046932-6-1
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 7 лютага
- Нарадзіліся ў 1877 годзе
- Нарадзіліся ў Сурэі
- Памерлі 1 снежня
- Памерлі ў 1947 годзе
- Памерлі ў Кембрыджшыры
- Пахаваныя ў Англіі
- Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
- Прафесары Оксфардскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Леапальдзіны
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены РАН
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Узнагароджаныя медалём Коплі
- Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі Вялікабрытаніі
- Матэматыкі ў тэорыі лікаў
