Гожаў Велькапольскі
| Горад | |||||
| Гожаў-Велькапольскі | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Gorzów Wielkopolski | |||||
|
|||||
| 52°44′00″ пн. ш. 15°15′00″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Ваяводства | Любушскае | ||||
| Павет | Горад на правах павета | ||||
| Кіраўнік | Яцак Вуйціцкі[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1257 | ||||
| Ранейшыя назвы | Landsberg an der Warthe | ||||
| Горад з | 1257 | ||||
| Плошча | 85,72 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 19-82 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 124 344 чалавек (2014) [1] | ||||
| Шчыльнасць | 1451 чал./км² | ||||
| Афіцыйная мова | польская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +48 095 | ||||
| Паштовыя індэксы | 66-400 по 66-414 | ||||
| Аўтамабільны код | FG | ||||
| TERC | 0861011 | ||||
| Код SIMC | 0935140 | ||||
| Іншае | |||||
| 0935140 | |||||
|
|
|||||
| gorzow.pl (польск.) | |||||
|
|
|||||
Гожаў-Велькапольскі (польск.: Gorzów Wielkopolski, ням.: Landsberg an der Warthe) — горад на правах павета ў заходняй Польшчы, адзін з двух цэнтраў (сядзіба ваяводы) Любушскага ваяводства. Горад знаходзіцца на рацэ Варце. Колькасць жыхароў у Гожаве Велікапольскім налічвае каля 124,3 тыс. чалавек[2], што ставіць яго на 31 месца па колькасці насельніцтва ў Польшчы. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Гожаў-Велькапольскі — Мінск 817 км, да Варшавы — 397 км[3].
Горад знаходзіцца на ўскраіне Гожаўскай катлавіны, якая знаходзіцца ў Гожаўскай раўніне над Вартай, у вусці ракі Клёдаўкі, на вышыні ад 19 да 82 м над узроўнем мора. Гожаў-Велькапольскі знаходзіцца за 53 км ад мяжы з Германіяй і за 135 км ад Берліна, за 112 км у Зялёнай-Гуры. Горад знаходзіцца на тэрыторыі гістарычнага раёна «Любушская зямля». Пасля заваявання любушанаў палянамі, гэта тэрыторыя была далучана да Вялікай Польшчы. Потым, у 1252 годзе тэрыторыя была далучана да Брандэнбургскага маркграфства. Да 1945 года горад знаходзіўся ў складзе нямецкіх земляў, пасля Другой сусветнай вайны Гожаў-Велькапольскі перайшоў пад уладу Польшчы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У Х стагоддзі тэрыторыя вакол вусця ракі Варты знаходзілася ў межах дзяржавы палянаў, а потым Польскага каралеўства. Феадальны падзел Польскага каралеўства прывёў да перахода гэтай тэрыторыі пад уладу заходніх суседзяў. У 1249 годзе любуцкая зямля трапіла пад уладу Брандэнбурга згодна з дамовай паміж Баляславам Рагаткам і архібіскупам Брандэнбурга. 2 ліпеня 1257 года рыцар Альбрэхт дэ Люгэ атрымаў дазвол ад маркграфа Іагана I на заснаванне на мяжы марграфства горада Landisberch Nova. Горад пачаў хутка развівацца і стаў культурным і гандлёвым цэнтрам ва ўсходняй Германіі. Праз некаторы час назва змянілася на Ландсберг. У 1537 годзе горад перажыў гусіцкую аблогу, у XVII стагоддзі некаторы час знаходзіўся ў шведскай акупацыі, потым некаторы тут знаходзіліся расійскія войскі, была выплачана кантрыбуцыя напалеонаўскім войскам. У 1892 годзе Ландсберг быў невялікім горадам, цэнтрам акругі.
У час Другой сусветнай вайны горад быў зруйнаваны падчас яго ўзяцця войскамі СССР, якія занялі яго 30 студзеня 1945 года. Пасля сканчэння вайны горад быў перададзены Польшчы ў складзе якой была зменена яго назва на Гожаў-над-Вартай, а праз некаторы час была дадана прыстаўка Велькапольскі. Нямецкія грамадзяне былі выселены ў Германію, а на іх месца перасялялі жыхароў крэсаў.
Пасля вайны адбылася хуткае развіццё горада. З 1945 да 1950 года Гожаў-Велькапольскі быў галоўным цэнтрам адміністрацыі заходніх паветаў Пазнаньскага ваяводства. Пасля гэтага горад пачынае паступова страчваць адміністрацыйнае значэнне ў краіне. З 1950 года горад быў далучаны да новаўтворанага Зеленагурскага ваяводства. У 1960-х гадах колькасць насельніцтва налічвае каля 50 тыс. чалавек, што пераўзышло перадваенны ўзровень. У канцы 1960-х гадоў у Гожаве хутка пачынае развівацца прамысловасць. У 1970-х з’яўляюцца першыя вышэйшыя навучальныя ўстановы. У 1975 годзе Гожаў становіцца сталіцай новаўтворанага Гожаўскага ваяводства, а ў 1979 годзе колькасць насельніцтва дасягае 100 тыс. чалавек. У 1980-х гадах Гожаў-Велькапольскі становіцца адным з цэнтраў актыўнасці «Салідарнасці».
З 1990-х гадоў пачынаецца актыўнае развіццё прыватнага сектару эканомікі горада. З 1999 года Гожаў-Велькапольскі стаў цэнтрам Любушскага ваяводства.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Варонеж, Расія (1987)[5]
Герфард, Германія (1995)[6][7]
Джыда, Саудаўская Аравія
Кава-дэ'-Тырэні, Італія (1992)[8][9]
Саранск, Расія
Сумы, Украіна (2006)[6][10][…]
Тэрама, Італія (1996)[8][11]
Франкфурт-на-Одэры, Германія (1975)[12][13]
Шарлотэнбург-Вільмерсдорф, Германія
Эберсвальдэ, Германія (19 ліпеня 2001)[6][14]
камуна Ёнчэпінг, Швецыя (2001)[15][8][…]
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Крыста Вольф (1929—2011) — нямецкая пісьменніца.
Зноскі
- ↑ Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2014, stan na 01.01.2014
- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. Архівавана 26 снежня 2018.
- ↑ Адлегласці паміж гарадамі
- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/020811361011-0935140?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 4 кастрычніка 2022.
- ↑ http://www.chr.aif.ru/voronezh/events/naprasnye_svyazi_kakie_otnosheniya_svyazyvayut_voronezh_s_gorodami-pobratimami
- 1 2 3 http://www.gorzow.pl/PL/3042/185/Miasta_partnerskie/k/#
- ↑ https://www.herford.de/Meine-Stadt/Städtepartner-schaften/index.php?object=tx,2593.8.1&ModID=7&FID=2593.501.1&NavID=2593.30&La=1&NavID=2593.30&La=1®karte=3
- 1 2 3 http://www.gorzow.pl/PL/3042/Miasta_partnerskie/
- ↑ http://www.cavanotizie.it/comitatogemellaggi.htm
- ↑ http://www.gorod.sumy.ua/city_cat_56.html
- ↑ https://www.discoverteramo.it/en/Location/Teramo/180-27-1.html#tab_c04
- ↑ https://web.archive.org/web/20160221134020/http://www.gorzow.pl/PL/3042/185/Miasta_partnerskie/k/
- ↑ https://www.frankfurt-oder.de/Verwaltung-Politik/Verwaltung/Frankfurt-International/Partnerstädte/index.php?La=1&object=tx,2616.5961.1
- ↑ https://www.eberswalde.de/start/stadt/partnerschaften
- ↑ http://www.jonkoping.se/download/18.5f6990b6135d27202fb3143/1331738083115/J%C3%B6nk%C3%B6pings+kommuns+v%C3%A4norter.pdf
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гожаў Велькапольскі
