Голад у Судане (з 2024)
На працягу 2024 года ў Судане назіралася праблема моцнага недаядання і тэхнагеннага голаду, што было выклікана наступствамі ўнутранага канфлікту. Бедства закранула Дарфур, Кардафан і суседнія краіны, якія прымалі бежанцаў, асабліва Чад. Голад часткова абумоўлены тым, што бакі перакрылі шляхі паставак ежы і гуманітарнай дапамогі[1].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]22 лютага 2024 года Сусветная харчовая праграма апублікавала справаздачу, у якой гаварылася, што больш за 95 % насельніцтва Судана маюць праблемы з забяспячэннем ежай[2].
Станам на 18 чэрвеня 25,6 млн чалавек пакутавалі ад вострага недахопу ежы. З іх 756 000 чалавек сутыкнуліся з «катастрафічным узроўнем голаду»[3]. Памер пайкоў ад Сусветнай харчовай праграмы з-за недахопу фінансавання скараціўся амаль на 20 %. Як вынік, многія мірныя жыхары Судана былі вымушаныя абмяняць харчовыя пайкі на менш збалансаваную і пажыўную, але больш сытную ежу, напрыклад, белы рыс[4].
Адной з прычын гэтага было падзенне вытворчасці збожжавых у Дарфуры і Кардафане да 80 % ніжэй сярэдняга ўзроўню вытворчасці ў 2023 годзе, што прывяло да значнага росту цэн, у выніку чаго ежа стала занадта дарагой для большасці людзей. Па некаторых паведамленнях, байцы Сіл аператыўнай падтрымкі спальвалі пасевы, рабавалі склады і абмяжоўвалі доступ да мяжы, што яны аднак адмаўлялі. Сітуацыя пагоршылася праз павялічэнне жыхароў лагераў для бежанцаў, якія часта не маглі пакінуць лагеры, каб знайсці працу або ежу з-за небяспекі быць схопленымі або забітымі паўстанцамі.
Недаяданне выклікала аслабленне імуннай сістэмы, што прыводзіла да большай успрымальнасці да страўнікава-кішачных захворванняў (адзёр, малярыя, халера і іншыя)[5].
Амерыканскія ўлады заявілі, што сітуацыя ў Судане стала «самым сур’ёзным гуманітарным крызісам у свеце» на 2024 год, нягледзячы на адносна невялікую ўвагу СМІ[6].
13 жніўня грамадзянскія ўлады, звязаныя з Народна-вызваленчым рухам Судана—Поўнач, абвясцілі пра голад у некаторых частках Паўднёвага Кардафана, уключаючы Нубійскія горы і штат Блакітны Ніл, ад якога пацярпела каля трох мільёнаў чалавек[7][8]. 22 жніўня яны ж паведамілі аб 109 выпадках смерці ад недаядання ў штатах Паўднёвы Кардафан і Блакітны Ніл[9].
24 снежня Інтэграваная класіфікацыя фаз харчовай бяспекі абвясціла аб стане голаду ў лагерах ўнутрана перамешчаных асоб Абу-Шук і Эль-Салам у Паўночным Дарфуры і ў некаторых частках Нубійскіх гор[10]. Урад Судана адхіліў гэтыя высновы[11].
Дапамога
[правіць | правіць зыходнік]На барацьбу з голадам Злучаныя Штаты далі 315 млн долараў Судану і краінам, якія прымалі бежанцаў, уключаючы Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку, Чад, Егіпет, Эфіопію і Паўднёвы Судан[12].
Да 70 млн долараў вылучылі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты[13].
Ахвяры
[правіць | правіць зыходнік]Станам на лета 2025 года ад голаду загінула 522 000 чалавек[14][15][16].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Nashed. Starving to death is as scary as the war for Sudanese refugees in Chad (англ.). Al Jazeera. Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ Presse. Over 95 Percent Of Sudanese Cannot Afford A Meal A Day: WFP (англ.). www.barrons.com. Праверана 28 чэрвеня 2024.
- ↑ Over 750,000 people in Sudan at risk of starvation: Global hunger monitor (англ.). Al Jazeera. Праверана 27 чэрвеня 2024.
- ↑ UN official warns of imminent famine in Sudan (англ.). Sudan Tribune (19 чэрвеня 2024). Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ Mcneill, Ryan; Michael, Maggie; Levinson, Reade (20 June 2024). Sudan's cemeteries swell with fresh graves as hunger and disease spread. Reuters. Праверана 20 June 2024.
- ↑ Borger, Julian (2024-06-17). 'We need the world to wake up': Sudan facing world's deadliest famine in 40 years. The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2024-06-19.
- ↑ SPLM-N declares famine in Sudan's South Kordofan, Blue Nile (англ.). Sudan Tribune (13 жніўня 2024). Праверана 14 жніўня 2024.
- ↑ Famine devastates Sudan’s Nuba Mountains, Blue Nile (англ.). Radio Dabanga (15 жніўня 2024). Праверана 16 жніўня 2024.
- ↑ SPLM-N reports 109 malnutrition deaths in Sudan's South Kordofan, Blue Nile (англ.). Sudan Tribune (23 жніўня 2024). Праверана 23 жніўня 2024.
- ↑ Famine declared in five areas of Sudan as govt withdraws from IPC. Radio Dabanga (25 снежня 2024). Праверана 26 December 2024.
- ↑ Sudan government rejects UN-backed famine declaration. France 24 (29 снежня 2024). Праверана 30 December 2024.
- ↑ The United States Announces More than $315 Million in Additional Humanitarian Assistance for the People of Sudan – Sudan | ReliefWeb (англ.). reliefweb.int (16 чэрвеня 2024). Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ Al Amir. UAE allocates 70% of its $100 million pledge to UN, its humanitarian agencies in Sudan (англ.). gulfnews.com (17 чэрвеня 2024). Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ Khartoum: Destroyed buildings, cars covered in ash tell horrors of war in Sudan capital (англ.). The New Arab (8 ліпеня 2025). — «It caused one of the world’s biggest humanitarian crises and at least 150,000 people have been killed. Rights organisations say the number is likely to be much higher. The conflict has also triggered a widespread famine, impacting millions of Sudanese, especially children. An estimated 522,000 children have already died from starvation, the Sudan Tribune has reported.» Праверана 14 August 2025.
- ↑ وفاة أكثر من 500 ألف طفل في السودان جراء سوء التغذية [More than 500,000 children die in Sudan due to malnutrition]. Sudan Tribune [Arabic]. Архівавана з арыгінала 18 студзеня 2025. Праверана 20 January 2025.
The Preparatory Committee of the Sudanese Doctors Syndicate revealed on Saturday that more than 500,000 infants have died due to malnutrition. Adiba Ibrahim Al-Sayed, a member of the Omdurman Private Branch of the Preparatory Committee of the Doctors Syndicate, told Sudan Tribune that the number of child deaths reached 522,000 infants, while cases of malnutrition rose to 286,000 cases since the outbreak of the war until today.
{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (спасылка) - ↑ Sudan war leaves 700,000 children facing life-threatening malnutrition (англ.). UN News (9 лютага 2024). Праверана 29 July 2025.