Голад у Судане (2024)
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
На працягу 2024 года ў Судане назіралася праблема моцнага недаядання і тэхнагеннага голаду, што было выклікана наступствамі ўнутранага канфлікту. Бедства закранула Дарфур, Кардафан і суседнія краіны, якія прымалі бежанцаў, асабліва Чад. Голад часткова абумоўлены тым, што бакі перакрылі шляхі паставак ежы і гуманітарнай дапамогі[1].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]22 лютага 2024 года Сусветная харчовая праграма апублікавала справаздачу, у якой гаварылася, што больш за 95% насельніцтва Судана маюць праблемы з забяспячэннем ежай[2].
Станам на 18 чэрвеня 25,6 млн чалавек пакутавалі ад вострага недахопу ежы. З іх 756 000 чалавек сутыкнуліся з «катастрафічным узроўнем голаду»[3]. Памер пайкоў ад Сусветнай харчовай праграмы з-за недахопу фінансавання скараціўся амаль на 20%. Як вынік, многія мірныя жыхары Судана былі вымушаныя абмяняць харчовыя пайкі на менш збалансаваную і пажыўную, але больш сытную ежу, напрыклад, белы рыс[4].
Адной з прычын гэтага было падзенне вытворчасці збожжавых у Дарфуры і Кардафане да 80% ніжэй сярэдняга ўзроўню вытворчасці ў 2023 годзе, што прывяло да значнага росту цэн, у выніку чаго ежа стала занадта дарагой для большасці людзей. Па некаторых паведамленнях, байцы Сіл аператыўнай падтрымкі спальвалі пасевы, рабавалі склады і абмяжоўвалі доступ да мяжы, што яны аднак адмаўлялі. Сітуацыя пагоршылася праз павялічэнне жыхароў лагераў для бежанцаў, якія часта не маглі пакінуць лагеры, каб знайсці працу або ежу з-за небяспекі быць схопленымі або забітымі паўстанцамі.
Недаяданне выклікала аслабленне імуннай сістэмы, што прыводзіла да большай успрымальнасці да страўнікава-кішачных захворванняў (адзёр, малярыя, халера і іншыя)[5].
Амерыканскія ўлады заявілі, што сітуацыя ў Судане стала «самым сур’ёзным гуманітарным крызісам у свеце» на 2024 год, нягледзячы на адносна невялікую ўвагу СМІ[6].
13 жніўня грамадзянскія ўлады, звязаныя з Народна-вызваленчым рухам Судана—Поўнач, абвясцілі пра голад у некаторых частках Паўднёвага Кардафана, уключаючы Нубійскія горы і штат Блакітны Ніл, ад якога пацярпела каля трох мільёнаў чалавек[7][8]. 22 жніўня яны ж паведамілі аб 109 выпадках смерці ад недаядання ў штатах Паўднёвы Кардафан і Блакітны Ніл[9].
Дапамога
[правіць | правіць зыходнік]На барацьбу з голадам Злучаныя Штаты далі 315 млн долараў Судану і краінам, якія прымалі бежанцаў, уключаючы Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку, Чад, Егіпет, Эфіопію і Паўднёвы Судан[10].
Да 70 млн долараў вылучылі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты[11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Nashed. Starving to death is as scary as the war for Sudanese refugees in Chad (англ.). Al Jazeera. Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ Presse. Over 95 Percent Of Sudanese Cannot Afford A Meal A Day: WFP (англ.) . www.barrons.com. Праверана 28 чэрвеня 2024.
- ↑ Over 750,000 people in Sudan at risk of starvation: Global hunger monitor (англ.). Al Jazeera. Праверана 27 чэрвеня 2024.
- ↑ UN official warns of imminent famine in Sudan (англ.) . Sudan Tribune (19 чэрвеня 2024). Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ Mcneill, Ryan; Michael, Maggie; Levinson, Reade (20 June 2024). "Sudan's cemeteries swell with fresh graves as hunger and disease spread". Reuters. Праверана 20 June 2024.
- ↑ Borger, Julian (2024-06-17). "'We need the world to wake up': Sudan facing world's deadliest famine in 40 years". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2024-06-19.
- ↑ SPLM-N declares famine in Sudan's South Kordofan, Blue Nile (англ.) . Sudan Tribune (13 жніўня 2024). Праверана 14 жніўня 2024.
- ↑ Famine devastates Sudan’s Nuba Mountains, Blue Nile (англ.) . Radio Dabanga (15 жніўня 2024). Праверана 16 жніўня 2024.
- ↑ SPLM-N reports 109 malnutrition deaths in Sudan's South Kordofan, Blue Nile (англ.) . Sudan Tribune (23 жніўня 2024). Праверана 23 жніўня 2024.
- ↑ The United States Announces More than $315 Million in Additional Humanitarian Assistance for the People of Sudan – Sudan | ReliefWeb (англ.). reliefweb.int (16 чэрвеня 2024). Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ Al Amir. UAE allocates 70% of its $100 million pledge to UN, its humanitarian agencies in Sudan (англ.). gulfnews.com (17 чэрвеня 2024). Праверана 19 чэрвеня 2024.