Голас Амерыкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Голас Амерыкі
VOA logo.svg
Краіна
Дата пачатку вяшчання 1 лютага 1942
Сайт voanews.com(англ.) 
voanews.com[1]
Commons-logo.svg Голас Амерыкі на Вікісховішчы

«Голас Амерыкі» (англ.: Voice of America, скар. VOA)  — радыёстанцыя са штаб-кватэрай у горадзе Вашынгтоне (Злучаныя Штаты Амерыкі), якая вяшчае на англійскай і 45 іншых мовах. Аснову эфіру «Голасу Амерыкі» складаюць навінавыя, інфармацыйныя і культурныя праграмы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Радыёстанцыя «Голас Амерыкі» ўпершыню выйшла ў эфір 24 лютага 1942 года. «Мы будзем гаварыць аб Амерыцы і вайне, навіны могуць быць добрымі або дрэннымі — мы будзем паведамляць вам праўду», — такімі словамі радыёстанцыя пачала вяшчанне. «Голас Амерыкі» ствараўся ў процівагу гебельсаўскай прапагандысцкай машыне.

Мовы[правіць | правіць зыходнік]

Голас Амерыкі на гэты момант вяшчае на 45 мовах (на мовах, пазначаных *, вядзецца таксама тэлевізійная трансляцыя):

Колькасць моў вяшчання і колькасць гадзін вяшчання на кожнай мове вагаюцца ў залежнасці ад прыярытэтаў урада Злучаных Штатаў і сітуацыі ў свеце. У 2001 годзе ў адпаведнасці з інфармацыйным бюлетэнем Міжнароднага бюро па тэлерадыёвяшчанні (IBB) «Голас Амерыкі» трансляваўся на 53 мовах, у тым ліку 12 па тэлебачанні[2]. Напрыклад, у ліпені 2007 «Голас Амерыкі» дадаў 30 хвілін штодзённага вяшчання па самалійскім радыё.[3]

Зноскі

  1. Muck Rack — 2009. Праверана 12 лістапада 2020.
  2. International Broadcasting Board (IBB) Fact Sheet, Voice of America , 1942—2002 ; The World’s Source for News
  3. VOA Press Release, VOA Expands Broadcasts to Somalia

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]