Голос X армии

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Голос X армии»
Тып газета

«Голос X армии» — вайсковая газета. Выдавалася ў чэрвені — лістападзе 1917 г. у Маладзечне на рускай мове. Орган Выканаўчага камітэта арміі. Змяшчала афіцыйныя ўрадавыя дакументв, загады ваеннага камандавання, рэзалюцыі і іншыя дакументы з жыцця вайсковых камітэтаў арміі і фронту. За публікацыю матэрыялаў з асуджэннем рэпрэсій на фронце ў сувязі з ліпеньскімі падзеямі № 24 газеты быў канфіскаваны, набор яе часова прыпынены. Пасля Кастрычніцкага пераварота газета змясціла адозвы з асуджэннем бальшавіцкага паўстання, заклікі да падтрымкі Часовага ўрада і кансалідацыі ўсіх дэмакратычных сіл, перасцерагала ад анархіі і кропапраліцця. У сувязі з утварэннем ВРК арміі і пераабраннем армейскага камітэта на карысць бальшавікоў выхад газеты быў перапынены. Замест яе выходзіў «Бюллетень Военно-революционного комитета X армии».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сяменчык, М. «Голос X армии» / Мікола Сяменчык // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. – С. 57 – 58. — ISBN 985-11-0041-2.