Голубападобныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Голубападобныя

Шызы голуб
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Columbiformes (Latham, 1790)

Сямейства
гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177038
NCBI  8929
EOL  7976
FW  39349

Голубападобныя, (Columbiformes) — атрад птушак.

Выдзяляюцца 3 сямействы: галубіныя, дронтавыя, рабковыя; 316 відаў. Пашыраны ва ўмераных і трапічных шыротах зямнога шара. Вядомы з верхняга эацэну. Дрэвавыя або наземныя птушкі. Бываюць галубы свойскія (больш за 150 парод) і паўсвойскія. Існуе галіна птушкагадоўлі — голубагадоўля. На Беларусі 6 відаў: з сямейства галубіных вяхір, шызы голуб, клінтух, туркаўка звычайная, туркаўка кольчатая і з сямейства рабковых — саджа звычайная, або капытка — выпадкова залётны від. Вядомы таксама: вандроўны голуб, белагруды (беласпінны) голуб, каменны (скалісты) голуб, буры голуб, белабрухі рабок і інш.

Даўжыня цела 15—78 см, маса 30 г — 20 кг (дронты). У большасці відаў самцы буйнейшыя і ярчэй афарбаваныя за самак. Апярэнне шчыльнае. Крылы падоўжаныя, завостраныя (акрамя дронтаў). Валлё і мускульны страўнік добра развітыя. Пераважна расліннаедныя, збіраюць корм звычайна на зямлі. Манагамы. Гняздуюцца на дрэвах, у дуплах, норах на абрывістых берагах рэк, нішах пабудоў, на дахах. Бацькі кормяць птушанят адрыжкай з валляка або асаблівым «птушыным малаком».

Аб'екты спартыўнага палявання. Некаторыя ахоўваюцца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Голубападобныя // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.