Гольша (рака)
Гольша, Галыша | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 37 км |
Плошча басейна | 225 км² |
Басейн | Дняпро |
Басейн рэк | Чорнае мора |
Расход вады | 1,4 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | за 3 км на паўночны захад ад вёскі Чапялінка |
· Каардынаты | 54°17′22″ пн. ш. 30°48′22″ у. д.HGЯO |
Вусце | Проня |
· Месцазнаходжанне | за 1 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Дрыбін |
· Вышыня | 154,0[1] м |
· Каардынаты | 54°06′36″ пн. ш. 31°03′36,50″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,9 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раён | Горацкі раён, Дрыбінскі раён |
Гольша, Галыша[2] — рака ў Горацкім і Дрыбінскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 37 км, з іх 29 км на тэрыторыі Горацкага раёна[3]. Плошча вадазбору 225 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м³/с.
Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]
- Праваруч: Дабранка (ручай Касічка, Касянка, Касячка)[3].
- Леваруч: Малая Галыша[3].
На рацэ[правіць | правіць зыходнік]
- У Горацкім раёне: Мацюты, Стан, Старынка, Балбечына, Панкратаўка, Галышына, Ермакі (Горацкі раён).
- У Дрыбінскім раёне: Язычкава, Гарадзецк, Ярыгі, Міхееўка, Новае Прыбужжа.
Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаецца за 3 км на паўночны захад ад вёскі Чапялінка Горацкага раёна, вусце за 1 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Дрыбін. Вадазбор на паўночнай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна ракі скрынкападобная, глыбока ўрэзаная, шырыня яе 0,5—1 км. Абалона двухбаковая, месцамі забалочаная, шырынёй 0,2—0,7 км. Рэчышча каналізаванае на 10 км ад вытоку, ніжэй вольна меандруе, звілістае, шырыня ракі ў ніжнім цячэнні ў межань 8—10 м. Берагі стромкія, абрывістыя, параслі лесам.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-63. Выданне 1982 г.(руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8. — С. 475.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 13. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.)
- Ліст карты N-36-63. Выданне 1982 г.(руск.)