Гомельская акруга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гомельская акруга. Існавала ў БССР у 19261930 гг. Утворана 8 снежня 1926 г. Цэнтр — Гомель. Плошча акругі 16 тысяч км2, насельніцтва 675,2 тысяч чалавек (1927).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова ўключала 9 раёнаў:

Раёны падзяляліся на 244 сельсаветы. У склад акругі ўваходзілі 3 гарады (Ветка, Гомель, Добруш), 3 мястэчкі (Лоеў, Паддабранка, Чачэрск). У сувязі са скасаваннем Рэчыцкай акругі 9 чэрвеня 1927 г. у склад Гомельскай акругі перададзены:

4 жніўня 1927 г. скасаваны Васілевіцкі, Горвальскі, Дзятлавіцкі, Добрушскі, Насовіцкі, Свяцілавіцкі, Холмецкі, Чырванабудскі раёны і ўтвораны Церахоўскі раён. 27 кастрычніка 1927 г. з Бабруйскай акругі перададзены Буда-Кашалёўскі раён. Акруговая газета «Палеская праўда». На 1 студзеня 1930 г. у Гомельскай акрузе 11 раёнаў, 4 гарады, 5 мястэчак і 224 сельсаветы. 26 ліпеня 1930 г. Гомельская акруга скасавана.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]