Гомельская мужчынская гімназія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гомельская мужчынская гімназія — колішняя навучальная ўстанова ў Гомелі. Заснавана ў 1866 на базе 3-класнага вучылішча як 4-класная прагімназія, з 1877 — 6-класная. У 1897 пераўтворана ў поўную 8-класную гімназію з падрыхтоўчым класам (1—4-ы класы паралельныя). Падпарадкоўвалася Віленскай навучальнай акрузе. Утрымлівалася за кошт дзяржаўных сродкаў і платы за навучанне. Вучыліся пераважна дзеці мяшчан, дваран, чыноўнікаў і заможных сялян. У 1909 — каля 30 выкладчыкаў, 471 навучэнец.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]