Гомельска-Рэчыцкая аперацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гомельска-Рэчыцкая аперацыя
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна
Дата 10 лістапада30 лістапада 1943
Месца Беларуская ССР, СССР
Вынік Перамога Чырвонай арміі
Праціўнікі
Сцяг СССР СССР Сцяг Нацысцкай Германіі Германія
Камандуючыя
Сцяг СССР Канстанцін Ракасоўскі Сцяг Нацысцкай Германіі Эрнст Буш
Сілы бакоў
Беларускі фронт (48-я армія, 65-я армія, 61-я армія, 11-я армія, 63-я армія, 50-я армія, 3-я армія, 48-я армія, 1-ы гвардзейскі танкавы корпус) Частка групы армій «Цэнтр» у складзе 2-й арміі, частак 4-й і 9-й армій.
Страты
Беззваротныя: 21650

Санітарныя: 66556
Агульныя: 88206[1]

2A, 4A, 9A страцілі за 11.11-30.11.43:

Забіта: 3150
Санітарныя: 12013
Палонныя/згінула без весткі: 2125
Агульныя: 17288[2]

Гомельска-Рэчыцкая аперацыя — наступальная аперацыя войскаў Беларускага фронту ў час Другой сусветнай вайны, якая была праведзена 10 лістапада — 30 лістапада 1943 года. У выніку аперацыі савецкія войскі прарвалі абарону ворага ў паласе шырынёй 100 кіламетраў, прасунуліся ў глыбіню на 130 кіламетраў, стварыўшы пагрозу паўднёваму флангу групоўкі арміі «Цэнтр» і ўскладнілі яе ўзаемадзеянне з групоўкай армій «Поўдзень». Пад раніцу 26 лістапада 1943 годзе пасля бязлітасных начных баёў быў вызвалены горад Гомель.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Наступ у кірунку галоўнага ўдара быў распачаты 10 лістапада каля мястэчка Лоеў, а ўжо 11 лістапада дзеля ўзмацнення ўдару да наступу былі падлучаны танкавы і кавалерыйскі карпусы. Савецкія войскі вялі барацьбу за пашырэнне пацдарму на правым беразе Дняпра. Ужо 13 лістапада былі вызвалены Холмеч, Дварэц, Краснаполле і Артукі; 15 лістапада былі вызвалены Дземяхі — так былі перарэзаны камунікацыі ворага па чыгуначных і шашэйных шляхах з Гомеля ў Калінкавічы. 16 лістапада

16 лістапада да савецкіх войскаў перайшлі вёскі і чыгуначная станцыя Бабічы.

17 лістапада савецкія войскі занялі Рабуса і Азершчыну. У гэты ж дзень распачаліся баі на ўскрайку Рэчыцы.

Савецкія танкісты першымі прарваліся да цэнтра горада з поўначы, іх падтрымлівалі падраздзяленні 194-й стралковай дывізіі. З паўднёвага ўсходу рухаўся 42-і стралковы корпус Чырвонай арміі.

17 лістапада 1943 годе старшына 3-га батальёна 954-га палка А. Марозаў вывясіў на будынку Рэчыцкага педагагічнага вучылішча чырвоны сцяг.

Быў ліквідаваны ачаг супраціўлення ворага ў раёне чыгуначнага вакзала. На працягу двух сутак немцы спрабавалі вярнуць пад свой кантроль чыгуначную станцыю, але гэта ім не дазволілі зрабіць байцы 2-га стралковага батальёна 954-га стралковага палка.

Нямецкія войскі адступілі на паўднёва-ўсходнюю ўскраіну горада, паспрабаваўшы замацавацца ў прамысловай зоне горада і ўтрымаць чыгуначны мост праз Дняпро, які звязваў іх з гомельскай групоўкай. Але чырвонаармейцы здолелі паспяхова адбіць контратакі ворага, выратаваць ад знішчэння замініраванныя аб'екты, а потым, пераадолеўшы лютае супраціўленне гітлераўцаў, 21 лістапада здолелі захапіць і сам мост.

Ноччу 18 лістапада войскі 65-й арміі Батава перарэзалі чыгункавую ветку Калінкавічы-Гомель. Дзве стралковыя дывізіі і дзве танкавыя брыгады корпуса Панова накіраваліся ў тыл немцаў, што змусіла іх спехам пакінуць Рэчыцу. Апошні ачаг супраціву ў раёне чыгуначнага вакзала ўдалося хутка знішчыць. Ужо а 4 гадзіны раніцы горад быў цалкам вызвалены.

Войскам, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Рэчыцы, загадам ВГК была абвешчана падзяка і вечарам 18 лістапада ў Маскве быў дадзены салют 12 артылерыйскімі залпамі са 124 гармат. Гэта быў першы салют за вызваленне гарадоў на тэрыторыі Беларускай ССР ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Развіваючы поспех, 48-я армія часткай сілаў фарсіравала Бярэзіну каля яе ўпадзення ў Дняпро і замацавалася на плацдарме на поўдні ад Жлобіна. Пераследуючы ворага войскі 61-й арміі Бялова набліжаліся да Мазыра. Абарона праціўніка была прарвана на працягу 120 кіламетраў. Нямецкія войскі распачалі спробу контратакаваць. Ноччу з 18 на 19 лістапада немцы, выкарыстоўваючы 20 танкаў T-IV, T-V («пантэры») і T-VI («Тыгры»), якія падтрымлівала 192-я пяхотная дывізія, уварваліся ў вёску Каравацічы, адкінулі абарону 172-й стралковай дывізіі. Нямецкія танкі дайшлі да цэнтра вёскі, дзе завязалі бой з 41-й артбрыгадай РГК. 161-ы танкавы полк, які займаў зыходныя пазіцыі паміж Краснай Дубровай і Каравацічамі, у 10 гадзін 30 хвілін 19 лістапада па сігналу залпа палка РС, які знаходзіўся ў Цішкаўцы, у складзе 22 машын Т-34 і Т-70 праз урочышча Апсаншчына уварваўся ў размяшчэнне ворага двума эшэлонамі. Немцы, спыненыя ў Каравацічах моцным супрацьтанкавым агнём і сіламі супрацьтанкавай дывізіі, павярнулі назад і сышліся з савецкімі артылерыстамі.

Два дні працягваўся кровапралітны бой у Каравацічах, які перайшоў у рукапашную схватку. Абодва бакі панеслі цяжкія статы ў тэхніцы і жывой сіле. Але контрудар праціўніка поспеха не меў і быў адбіты.

21 лістапада была вызвалена вёска Горваль, савецкія войскі ўвайшлі ў тыл групоўкі нямецкіх войскаў, што абаранялася ў Гомелі.

22 лістапада войскі 11 і 63 арміі прарвалі абарону ворага ў раёне Касцюкоўкі і выйшлі да чыгункі Гомель-Жлобін і шашы Гомель-Магілёў. Між тым войскі 50-й і 3-й армій перайшлі ў наступ з паўночнага боку Жлобіна, вызвалілі Прапойск (цяпер — Слаўгарад), Карму, Журавічы і 25 лістапада падыйшлі да Дняпра ў раёне Новага Быхава і акружылі Гомель з поўдня.

У вечары 25 лістапада войскі Беларускага фронту з трох бакоў падыйшлі да Гомеля. Пагроза акружэння прымусіла гітлераўцаў ноччу 26 лістапада пачаць адвод сваіх войскаў з міжрэчча Сожа і Дняпра. Часці немцаў, якія адыходзілі, спрабавалі наукіравацца да Рэчыцы, каб аб'яднацца з рэшткамі рэчыцкай групоўкі, але іх сустрэлі войскі 48-й арміі.

Раніцай 26 лістапада 1943 года ў Гомель увайшлі часткі 217-й стралковай дывізіі (камандзір — палкоўнік Масонаў) і 96-й стралковай дывізіі (палкоўнік Ф. Булатаў). Адначасова з паўднёва-усходняга накірунка ў горад увайшлі часці 7-й стралковай дывізіі (палкоўнік Д. вераб'ёў) і 102-й стралковай дывізіі (генерал-маёр А. М. Андрэяў).

Раніцай, яфрэйтар Міхаіл Васільеў усталяваў сцяг вызвалення на будынку гарадской электрастанцыі, а літсупрацоўнік газеты «Сцяг Саветаў» 11-й арміі Рыгор Кірылюк — на пажарнай каланчы. Да 30 лістапада савецкія войскі выйшлі на рубеж Патапаўка-Гамза-Прудок, Чавусы, на захадзе ад Пятухоўкі, на поўдні ад Новага Быхава, на ўсходзе ад Рагачова і Мазыра, на поўдні ад Ельска.

У Маскве быў праведзены салют 20-ю залпамі з 224-х гармат войскам Беларускага фронта, якія вызвалілі першы абластны цэнтр Беларусі, важнейшы вузел чыгуначных дарог і магутны апорны пнкт праціўніка на Палескім накірунку.

Паспяховаму правядзенню аперацыі ў значнай ступені спрыялі партызаны Беларусі, якія наносілі удары па эшалонам ворага якія адступалі, разбуралі чыгуначныя пуці, вялі разведку.

За выдатнасці ў баях падчас вызвалення Гомеля і Рэчыцы 23 воінскіх злучэння і часці атрымалі ганаровае найменне «Гомельскія» і 22 «Рэчыцкія».

Вынікі аперацыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку Гомельск-Рэчыцкай аперацыі войскі Беларускага фронта прадвінуліся на 130 км, стварышы пагрозу акружэння паўднёвага фланга групы армій «Цэнтр» і парушыўшы яе ўзаемадзеянне з групай армій «Поўдзень». Вызвалілі буйны абласны цэнтр горад Гомель і вялізныя тэрыторыі Беларусі, а таксама спрыялі поспеху 1-га Украінскага фронту у прадвіжэнні на кіеўскім накірунку. Скаваны войскамі Беларускага фронта, праціўнік не змог перабросіць на кіеўскі напрамак ніводнай дывізіі. Дзякуючы гэтаму, пасля трох няўдачных спроб 1-га Украінскага фронта вызваліць Кіеў з паўднёвага плацдарма, 6 лістапада сталіца УССР была вызвалена ўдарам з паўночнага плацдарма. Развіваючы поспех, 12 лістапада 1943 года 1-ы Украінскі фронт вызваліў і Жытомір, які трохі пазней быў страчаны ў выніку контрнаступлення праціўніка, пасля чаго К. К. Ракасоўскі ў якасці прадстаўніка стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання адбыў да М. Ф. Ватуціна ў штаб 1-га Украінскага фронта[3].

Тым часам, войскі Беларускага фронта вялі баі мясцовага значэння, паляпшаючы сваё зыходнае становішча, і рыхтуючыся да кідка праз Дняпро[3].

Зноскі

  1. Гриф секретности снят: Потери Вооруженных Сил СССР в войнах, боевых действиях и военных конфликтах: Стат. исслед./ Г. Ф. Кривошеев, В. М. Андроников, П. Д. Буриков. — М.: Воениздат, 1993. С. 370. ISBN 5-203-01400-0
  2. Human Losses in World War II Heeresarzt 10-Day Casualty Reports per Army/Army Group, 1943 (BA/MA RW 6/556, 6/558)
  3. 3,0 3,1 [1]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • М. М. Козлов. Великая Отечественная война. 1941—1945. Энциклопедия.. — М.: Советская Энциклопедия, 1985. — С. 212—213.
  • Гомельско-Речицкая операция 1943 // Вавилон — «Гражданская война в Северной Америке» /[под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М.: Военное изд-во М-ва обороны СССР, 1979. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]; 1976—1980, т. 2).
  • История Великой Отечественной войны Советского Союза. 1941—1945. В 6-ти т., Т. 4, — М6 Воениздат, 1961.
  • Рокоссовский К. К. Солдатский долг. На Белорусской земле.