Перайсці да зместу

Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Гомельская вобласць
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра 246050, Гомельская вобласць, г. Гомель, пр. Леніна, 2
Старшыня Іван Іванавіч Крупко
Сайт gomel-region.gov.by

Гомельскі абласны выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, а таксама Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Урада Рэспублікі Беларусь, падсправаздачны таксама Гомельскаму абласному Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Гомеля, у будынку па праспекце Леніна, 2.

  • Камітэт эканомікі
  • Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні
  • Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
  • Камітэт па архітэктуры і будаўніцтву
  • Камітэт дзяржаўнай маёмасці
  • Камітэт ідэалагічнай работы і па справах моладзі
  • Галоўнае ўпраўленне арганізацыйна-кадравай работы
  • Галоўнае ўпраўленне землеўпарадкавання
  • Галоўнае фінансавае ўпраўленне
  • Галоўнае ўпраўленне культуры
  • Галоўнае ўпраўленне юстыцыі
  • Галоўнае кантрольна-аналітычнае ўпраўленне
  • Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг
  • Галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя
  • Галоўнае ўпраўленне адукацыі
  • Галоўнае ўпраўленне па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
  • Галоўнае ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі
  • Упраўленне справамі
  • Упраўленне спорту і турызму
  • Упраўленне ўнутраных спраў
  • Упраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
  • Упраўленне справаводства і кантролю
  • gomel-region.gov.by — афіцыйны сайт Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта