Гомельскі аб’яднаны аўтавакзал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будынак аўтавакзала

Гомельскі аб'яднаны аўтавакзал — аўтавакзал ў Гомелі (філіял ААТ «Гомельаблаўтатранс»), размешчаны ў цэнтральнай частцы горада, на вуліцы Курчатава, д. 1, у некалькіх сотнях метраў ад чыгуначнага вакзала. Будынак аўтавакзала ўступіла ў эксплуатацыю ў 1966 годзе. У складзе ГААВ знаходзяцца збудаванні АС «Уваравічы» і АС «Буда-Кашалёва».

Адпраўляюцца прыгарадныя і міжгародныя рэйсы па Беларусі, а таксама міжнародныя ў краіны СНД і далёкага замежжа (Чарнігаў, Кіеў, Дняпро, Харкаў, Ціраспаль, Палтава, Рыга, Масква, Франкфурт-на-Майне, Брэмен, Мікалаеў, Бранск, Арол, Курск, Навазыбкаў і інш.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]