Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт
Выгляд
(Пасля перасылкі з Гомельскі гарвыканкам)
| Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт | |
|---|---|
| | |
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Гомель |
| Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Гомельскі абласны выканаўчы камітэт |
| Штаб-кватэра | 246050, Гомельская вобласць, г. Гомель, вул. Савецкая, 16[1] |
| Старшыня | Уладзімір Аляксандравіч Прывалаў |
| Сайт | gomel.gov.by |
Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі горада Гомеля Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Гомельскаму гарадскому Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[2]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю гарвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак гарвыканкама размешчаны ў цэнтры Гомеля, на вуліцы Савецкай, 16[1].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]У структуру Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта ўваходзяць[1]:
- Упраўленне па справах;
- Упраўленне эканомікі;
- Упраўленне гандлю і паслуг;
- Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва;
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Упраўленне землеўпарадкавання;
- Упраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі;
- Упраўленне адукацыі;
- Фінансавае ўпраўленне;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС);
- Аддзел арганізацыйна-кадравай работы;
- Аддзел будаўніцтва;
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ);
- Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Аддзел спорту і турызму;
- Аддзел культуры;
- Юрыдычны аддзел;
- Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- з 12 снежня 2022 — Уладзімір Аляксандравіч Прывалаў[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Галоўная старонка . Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт. Праверана 16 студзеня 2026.
- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь»
- ↑ Кадровый понедельник: у Гомеля сменился мэр (руск.). tochka.by (12 снежня 2022). Праверана 16 студзеня 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- gomel.gov.by — афіцыйны сайт Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта