Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны
(ГДУ імя Ф. Скарыны)
Эмблема ГДУ.jpg
Главный корпус ГГУ им. Ф. Скорины.jpg
Галоўны корпус ГДУ імя Ф. Скарыны
Міжнародная назва: англ.: Francysk Skaryna Gomel State University
Ранейшыя назвы: 1930 Гомельскі аграпедагагічны інстытут
1933 Гомельскі педагагічны інстытут
1939 Гомельскі педагагічны інстытут імя В. П. Чкалава
1969 Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
1988 Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт iмя Францыска Скарыны
Заснаваны: 1930
Рэарганізаваны: ва ўніверсітэт
Год рэарганізацыі: 1969
Тып: класічны ўніверсітэт
Рэктар: С.А. Хахомаў
Аспірантура: 46 спецыяльнасцяў
Дактарантура: 6 спецыяльнасцяў
Дактары: 45
Прафесары: 33
Выкладчыкаў: 586
Размяшчэнне: Герб г. Гомеля. Гомель
Юрыдычны адрас: вул. Савецкая, 104, г. Гомель, 246019, Беларусь
Сайт: gsu.by
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы
2 Корпус
Корпус № 2

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны — установа вышэйшай адукацыі, другі ўніверсітэт Беларусі па часе стварэння. Размешчаны ў г. Гомелі. Належыць да тыпу «класічных» універсітэтаў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць: 13 факультэтаў, на якіх 43 кафедры; аспірантура, дактарантура, Iнстытут Канфуцыя, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Факультэты:

  • філалагічны
  • замежных моў
  • гістарычны
  • юрыдычны
  • эканамічны
  • матэматыкi i тэхналогiй праграмавання
  • фізікi i iнфармацыйных тэхналогiй
  • геолага-геаграфічны
  • біялагічны
  • псіхалогіі і педагогікі
  • фізічнай культуры
  • падрыхтоўкі да ВНУ
  • завочны

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1930 годзе пастановай ЦВК БССР было прынята рашэнне аб адкрыцці ў Гомелі аграпедагагічнага інстытута. Да 1933 года інстытут вёў падрыхтоўку настаўнікаў з 2-гадавым тэрмінам навучання. У 1933 годзе пераўтвораны ў педагагічны інстытут з 3-гадавым тэрмінам навучання, у 1934 — з 4-гадовым. У 1939 годзе педінстытуту прысвоена імя В. П. Чкалава.

У 1969 годзе інстытут пераўтвораны ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1988 годзе ўніверсітэту прысвоена імя беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны.

У 1995 годзе на аснове дагавораў аб супрацоўніцтве паміж ГДУ імя Ф. Скарыны і Аверньскім універсітэтам Клермон-1 (горад Клермон-Феран, Францыя) быў створаны Франка-беларускі інстытут кіравання.

Універсітэт актыўна супрацоўнічае з ВНУ акупаваных Данецка і Луганска [1].


Асноўныя вучэбныя памяшканні размешчаны ў пяці карпусах, тры з якіх знаходзяцца на вул. Савецкай, адзін на вул. Песіна і адзін на вул. Кірава. Асобнымі карпусамі з'яўляюцца спартыўны комплекс (корпус № 6), студэнцкая сталовая і прафілакторый (у будынку якога знаходзіцца таксама медыцынскі пункт).

Вядомыя выкладчыкі і супрацоўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі