Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны (ГДУ імя Ф. Скарыны) | |
![]() | |
![]() Галоўны корпус ГДУ імя Ф. Скарыны | |
Міжнародная назва: | англ.: Francysk Skaryna Gomel State University |
---|---|
Ранейшыя назвы: |
1930 Гомельскі аграпедагагічны інстытут 1933 Гомельскі педагагічны інстытут 1939 Гомельскі педагагічны інстытут імя В. П. Чкалава 1969 Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт 1988 Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт iмя Францыска Скарыны |
Заснаваны: | 1930 |
Рэарганізаваны: | ва ўніверсітэт |
Год рэарганізацыі: | 1969 |
Тып: | класічны ўніверсітэт |
Рэктар: | С.А. Хахомаў |
Аспірантура: | 46 спецыяльнасцяў |
Дактарантура: | 6 спецыяльнасцяў |
Дактары: | 45 |
Прафесары: | 33 |
Выкладчыкаў: | 586 |
Размяшчэнне: |
![]() |
Юрыдычны адрас: | вул. Савецкая, 104, г. Гомель, 246019, Беларусь |
Сайт: | gsu.by |
![]() |
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны — установа вышэйшай адукацыі, другі ўніверсітэт Беларусі па часе стварэння. Размешчаны ў г. Гомелі. Належыць да тыпу «класічных» універсітэтаў.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
Дзейнічаюць: 13 факультэтаў, на якіх 43 кафедры; аспірантура, дактарантура, Iнстытут Канфуцыя, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.
Факультэты:
- філалагічны
- замежных моў
- гістарычны
- юрыдычны
- эканамічны
- матэматыкi i тэхналогiй праграмавання
- фізікi i iнфармацыйных тэхналогiй
- геолага-геаграфічны
- біялагічны
- псіхалогіі і педагогікі
- фізічнай культуры
- падрыхтоўкі да ВНУ
- завочны
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1930 годзе пастановай ЦВК БССР было прынята рашэнне аб адкрыцці ў Гомелі аграпедагагічнага інстытута. Да 1933 года інстытут вёў падрыхтоўку настаўнікаў з 2-гадавым тэрмінам навучання. У 1933 годзе пераўтвораны ў педагагічны інстытут з 3-гадавым тэрмінам навучання, у 1934 — з 4-гадовым. У 1939 годзе педінстытуту прысвоена імя В. П. Чкалава.
У 1969 годзе інстытут пераўтвораны ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1988 годзе ўніверсітэту прысвоена імя беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны.
У 1995 годзе на аснове дагавораў аб супрацоўніцтве паміж ГДУ імя Ф. Скарыны і Аверньскім універсітэтам Клермон-1 (горад Клермон-Феран, Францыя) быў створаны Франка-беларускі інстытут кіравання.
Універсітэт актыўна супрацоўнічае з ВНУ акупаваных Данецка і Луганска [1].
Асноўныя вучэбныя памяшканні размешчаны ў пяці карпусах, тры з якіх знаходзяцца на вул. Савецкай, адзін на вул. Песіна і адзін на вул. Кірава. Асобнымі карпусамі з'яўляюцца спартыўны комплекс (корпус № 6), студэнцкая сталовая і прафілакторый (у будынку якога знаходзіцца таксама медыцынскі пункт).
Вядомыя выкладчыкі і супрацоўнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Барыс Васільевіч Бокуць — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, рэктар у 1973—1988.
- Андрэй Маркавіч Ганчарэнка — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
- Іван Фядотавіч Ермакоў — рэктар у 1930—1931.
- Мікалай Станіслававіч Казак — загадчык кафедрай у 1976—1977; доктар фізіка-матэматычных навук (1993), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003).
- Уладзімір Іванавіч Міроненка — беларускi матэматык, стваральнік тэорыi адлюстроўваючай функцыі.
- Рыгор Рыгоравіч Лазько — доктар гістарычных навук, прафесар.
- Эрнст Аркадзьевіч Ляўкоў — доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.
- Міхаіл Веніамінавіч Навучыцель — доктар эканамічных навук, прафесар.
- Васіль Іванавіч Парменаў (1905—1984) — доктар медыцынскіх навук, прафесар, загадчык кафедры ў 1952—1973 гг.
- Віктар Пятровіч Пічукоў — кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
- Міхаіл Васільевіч Селькін — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, рэктар у 1999 — 2004.
- Міхаіл Іванавіч Старавойтаў — кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
- Іван Фёдаравіч Харламаў — доктар педагагічных навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужаны член Расійскай акадэміі адукацыі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
- Станіслаў Аляксандравіч Чаропка — кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
- Леанід Аляксандравіч Шамяткоў — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, рэктар у 1989 — 1999.
- Іван Фёдаравіч Штэйнер — доктар філалагічных навук, прафесар.
- Віктар Уладзіміравіч Ярац — беларускі паэт, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Алесь Віктаравіч Бяляцкі — намеснік старшыні Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека.
- Анатоль Аляксандравіч Гін — спецыяліст па тэорыі вырашэння вынаходніцкіх задач (ТВВЗ), намеснік старшыні Міжнароднай асацыяцыі прафесійных выкладчыкаў, распрацоўшчыкаў і карыстальнікаў ТВВЗ.
- Міхась (Міхаіл Пятровіч) Даніленка — пісьменнік.
- Анатоль Мікалаевіч Зэкаў — беларускі пісьменнік.
- Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка — доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
- Канстанцін Паўлавіч Кабашнікаў — доктар філалагічны навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.
- Анатоль Сяргеевіч Казлоў — пісьменнік, літаратуразнаўца.
- Кастусь (Канстанцін Ціханавіч) Кірэенка — пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.
- Ціхан Якаўлевіч Кісялёў — дзяржаўны дзеяч, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, Герой Сацыялістычнай Працы.
- Леанід Валянцінавіч Клімовіч — вядоўца тэлевізійных перадач, 2-разовы чэмпіён Беларусі па інтэлектуальнай гульне «Што? Дзе? Калі?»
- Спартак Пятровіч Мірановіч — заслужаны трэнер БССР і СССР па гандболу.
- Арнольд Яфімавіч Міхневіч — доктар філалагічных навук, прафесар.
- Віктар Пятровіч Пічукоў — кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
- Віктар Анатольевіч Раманцоў — журналіст, публіцыст і краязнавец.
- Сяргей Яўгенавіч Рассадзін — доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі.
- Алім Максімавіч Селімаў — 2-разовы чэмпіён свету па грэка-рымскай барацьбе (катэгорыя да 84 кг, 2005, 2011), майстар спорту міждународнага класа Рэспублікі Беларусь.
- Міхаіл Васільевіч Селькін — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, рэктар у 1999—2004.
- Анатоль Мікалаевіч Сердзюкоў — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
- Міхаіл Іванавіч Старавойтаў — кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
- Анатоль Ціханавіч Сыс — пісьменнік.
- Іван Фёдаравіч Харламаў — доктар педагагічны навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужаны член Расійскай акадэміі адукацыі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
- Станіслаў Аляксандравіч Чаропка — кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
- Уладзімір Уладзіміравіч Шантаровіч — заслужаны трэнер БССР па веславанню на байдарках і каноэ.
- Леанід Аляксандравіч Шамяткоў — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, рэктар у 1989—1999.