Гондэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Гондэр (амх.: ጎንደር) — горад у Эфіопіі, у рэгіёне Амхара. Аэрапорт. Цэнтр гістарычнай правінцыі Бэгемдыр і Сымен. У 1638-1855 Гондэр быў сталіцай Эфіопіі. У горадзе захавалася крэпасць Фасіл-Гебі, пабудаваная пры ўдзеле партугальскіх інжынераў і архітэктараў, высокая гарадская сцяна з дванаццаццю вежамі, звыш сарака хрысціянскіх цэркваў, сярэднявечныя сінагогі, а таксама лазні Фасілідаса і Кусквам. У 1979 годзе Фасіл-Гебі і ўся вобласць Гондэр былі ўключаныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Размешчаны ў 30 км на поўнач ад возера Тана, на вышыні 2132 м над узроўнем мора.