Горад Ікітас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Ікітас
ісп.: Iquitos
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Iquitos-2012-plaza.jpgIquitos et l'Amazonie 983.jpg
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
106 м
Насельніцтва
406 340 чалавек (2007)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Горад Ікітас (Перу)
Горад Ікітас

Ікітас (ісп.: Iquitos) — горад у Перу, найбуйнейшы ў перуанскай Амазоніі. Адміністрацыйны цэнтр рэгіёну Ларэта і правінцыі Майнас. Маючы насельніцтва 406.340 чалавек (2007), з'яўляецца найбуйнейшым горадам на Зямлі, якія не маюць сухапутнай сувязі з іншымі гарадамі (не лічачы дарогі даўжынёй 100 км у суседні горад Наута), і злучаецца толькі па рацэ ці самалётам. Размешчаны на рацэ Амазонка ў 150 км уніз па плыні ад яе з'яўлення ў выніку зліцця рэк Мараньён і Укаялі, на вышыні 106 м. У Ікітасе ёсць два ўніверсітэты і міжнародны аэрапорт.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2