Абана-Тэрмэ
| Горад | |||||
| Абана-Тэрмэ | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Abano Terme | |||||
|
|||||
| 45°21′37″ пн. ш. 11°47′24″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Правінцыя | правінцыя Падуя | ||||
| Кіраўнік | Federico Barbierato[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 21,57 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 14 ± 1 м | ||||
| Тып клімату | humid subtropical climate[d] | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 19 621 чалавек | ||||
| Шчыльнасць | 910 чал./км² | ||||
| Афіцыйная мова | італьянская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 00049 | ||||
| Паштовы індэкс | 35031 | ||||
| Аўтамабільны код | PD | ||||
| Код ISTAT | 028001 | ||||
|
|
|||||
| comune.abanoterme.pd.it (італ.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
А́бана-Тэ́рмэ (італ.: Abano-Terme, вен.: Àbano) — бальнеялагічны курорт у Італіі, у вобласці Венета, у правінцыі Падуя, у 8 км на паўднёвы захад ад Падуі. Насельніцтва — 19,2 тыс. чал. (2007). Плошча — 21 кв. км.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Тэрмы Абана згадваюцца ў творы Клаўдзія Клаўдзіяна. Апісанне тэрм змяшчаецца ў лісце караля остготаў Тэадорыха. Тэрмы былі разбураны ламбардамі ў VI ст. і адноўлены ў XII ст., калі Абана-Баньі, як горад зваўся да 1930 г., стаў аўтаномнай камунай. З 1403 па 1797 гг. горад належаў Венецыянскай рэспубліцы.
У Абана-Тэрмэ адпачывалі і пісалі пра яго ў сваіх творах і лістах Петрарка, Шэкспір, Моцарт, Байран, Гётэ. Тут нарадзіўся ўрач і астролаг П'етра д'Абана.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Сабор Сан-Ларэнса (1780 г.) са званіцай IX—X стст. Царква Мадонна-дэла-Салютэ (1428 г.). Карцінная галерэя Манціроні з працамі Марэта, Рэні, Цьепала.
Недалёка ад горада — жаночы манастыр Сан-Даніэле (XI ст.), абацтва Пралья (XVI ст.).