Горад Абенсберг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Абенсберг
Abensberg
Герб
Герб
Abensberg Maderturm.jpg
Краіна
Зямля
Каардынаты
Плошча
60,28 км²
Вышыня цэнтра
370 м
Насельніцтва
14 532 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
09443
Паштовы індэкс
93326
Афіцыйны сайт
Горад Абенсберг (Германія)
Горад Абенсберг
Горад Абенсберг (Баварыя)
Горад Абенсберг

Абенсберг (ням. Abensberg) — горад у акрузе Кельхайм у Ніжняй Баварыі.

Размешчаны на рацэ Абенс, адным з прытокаў Дуная, на чыгуначнай лініі Інгальштат — Рэгенсбург; са старажытным замкам (былое месцазнаходжанне графаў Абенсбергаў).

Каля горада выяўлены рэшткі паселішчаў эпохі неаліту. Некаторыя гісторыкі лічылі, што Абенсберг — старажытнарымская Abusina Castra, або Abusinum, бо ў ім захаваліся сляды рымскага лагера. Самае ранняе пісьмовае згадванне аб пасяленні адносіцца да 1138 г. Атрымаў гарадскія правы каля 1400 г., замак быў разбураны падчас Трыццацігадовай вайны.

Пры Абенсберге Напалеон I у 1809 г. разбіў левае крыло аўстрыйскай арміі эрцгерцага Карла пад камандаваннем эрцгерцага Людвіга і генерала Гілера.

Горад з'яўляецца цэнтрам вырошчвання спаржы і хмелю. Дзейнічаюць 3 прыватныя бровары.

У Абенсбергу нарадзіўся баварскі гісторык Ёган Георг Турмайр, які ўзяў сабе псеўданім Aventinus, у гонар якога ў горадзе ў 1861 г. быў узведзены помнік.

Курорт з мінеральнымі ваннамі (з 1871 г.). Лячэнне рэўматызму і падагры. Працуе Гарадскі музей.