Горад Агра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Агра
आगरा
آ گرہ
Panoramic View of TajMahal.jpg
Taj Mahal-11.jpg
Краіна
Каардынаты
Плошча
188 км²
Вышыня цэнтра
171 м
Насельніцтва
1,7 млн. чалавек (2010)
Шчыльнасць
8,9 тыс. чал./км²
Афіцыйны сайт
Горад Агра (Індыя)
Горад Агра

Агра (англ.: Agra, хіндзі: आगरा, урду: آ گرہ) — горад на поўначы Індыі, у штаце Утар-Прадэш. З 1528 па 1658 быў сталіцай імперыі Маголаў. Зараз з'яўляецца адным з найбуйнейшых турыстычных цэнтраў Індыі — дзякуючы збудаванням эпохі імперыі Маголаў і, у прыватнасці, Тадж-Махала, Форта Агры і Фатэхпур-Сікры. Агра знаходзіцца на беразе ракі Джамны. З насельніцтвам 1,7 млн чалавек (2010) Агра займае 19-е месца ў краіне па колькасці жыхароў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Агра ўпершыню ўпамінаецца ў старажытным эпасе «Махабхарата» пад назвай Агравана. Вядомае апісанне персідскім паэтам 11 стагоддзя Масудам Сад Сальманам асады Агры султанам Махмудам Газневі. Султан Сікандар Лодзі перанёс сваю сталіцу з Дэлі ў Агру ў 1506. У 1526 Агру захапіў Бабур; у яго кіраванне ў Агры з'явіліся першыя ўмацаванні. У другой палове 16 стагоддзя Агра стала сталіцай імперыі Вялікіх Маголаў; пачалася эпоха росквіту Агры; ў горадзе налічвалася больш за 500 тыс. жыхароў, была выбудаваная крэпасць на правым беразе Джамны. Аднак ў 1658 Аўрангзеб перанёс сталіцу ў Аўрангабад, і пачаўся перыяд заняпаду Агры.

Узвышэнне Агры пачалося у перыяд брытанскага панавання, але цяпер не як палітычнага і адміністрацыйнага, а як гандлёвага цэнтра рэгіёна. Пачала развівацца прамысловасць, горад быў звязаны чыгункай з Дэлі, Бенарэсам і Калькутай.

Сучасная Агра — буйны транспартны вузел, цэнтр лёгкай і харчовай прамысловасці, металаапрацоўкі. Развітыя кустарныя промыслы.

Універсітэт.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]