Перайсці да зместу

Адэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Адэн)
Горад
Адэн
араб. عدن
12°46′ пн. ш. 45°01′ у. д.HGЯO
Краіна  Емен
Кіраўнік Ahmed Hamid Lamlas[d]
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 6 м
Часавы пояс UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва 800 тыс. чалавек (2009)
Афіцыйная мова арабская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 02, 967
Паказаць/схаваць карты
Адэн (Емен)
Адэн
Адэн

Адэн (араб. عدن‎) — горад у Емене на беразе Адэнскага заліва, былая сталіца Народнай Рэспублікі Паўднёвага Емена (30 лістапада 1967 — 30 лістапада 1970) і Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Емен (да 22 мая 1990 года). Пасля аб'яднання ў адзіны Емен, статус сталіцы быў страчаны, але горад застаўся важным транзітным портам на ўзбярэжжы Аравійскага мора. Акрамя таго, ля горада размешчаны аэрапорт міжнароднага значэння.

Насельніцтва — 800 тыс. жыхароў (2008)[1].

У наш час у горадзе развіта таксама нафтаперапрацоўчая прамысловасць. Таксама ў Адэне маюцца тэкстыльныя, рыбаперапрацоўчыя і суднарамонтныя прадпрыемствы.

Адэн — найбуйнейшы марскі порт Емена, знаходзіцца на адным з самых ажыўленых марскіх шляхоў свету, з'яўляючыся перавалачным пунктам паміж марскімі шляхамі Індыйскага акіяна, Чырвонага і Міжземнага мораў, Персідскага заліва.