Акмяне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Акмяне)
Горад
Акмяне
літ.: Akmenė
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Касцёл Св. Крыжа
Касцёл Св. Крыжа
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1511
Вышыня цэнтра
73 м
Насельніцтва
  • 2 285 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+370) 686
Паштовыя індэксы
LT-85022
Афіцыйны сайт
Акмяне на карце Літвы
Акмяне (Літва)
Акмяне

Акмяне (літ.: Akmenė, традыцыйная беларуская назва — Акмя́ны) — горад у Акмянскім раёне Шаўляйскага павета Літвы, на рацэ Дабікінэ. Насельніцтва 2602 чал. (2010).

Знаходзіцца на поўначы краіны, за 7,5 км ад чыгуначнай станцыі Акмяне (на лініі Шаўляй — Мажэйкей). Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горад належыць да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Акмяны датуецца 1511 годам, вядомыя як двор жамойцкага старосты Станіслава Кезгайлы[2]. Адносіліся да жамойцкага павета Вялікія Дырвяны.

14 верасня 1531 года вялікі князь Жыгімонт Стары даў дырвянскаму цівуну Яну Станкевічу-Білевічу прывілей на заснаванне ў Акмянах мястэчка з правам праводзіць таргі і трымаць корчмы.

У 1596 годзе каралева Ганна Ягелонка заснавала ў Акмянах драўляны касцёл са школай. Да 1717 года з’яўляліся цэнтрам нягродавага староства.

Гарадскі герб з каралеўскага прывілея (1792)

13 чэрвеня 1792 года атрымалі магдэбургскае права. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расійскай імперыі[2].

У найноўшай гісторыі Акмяне атрымала вядомасць пасля таго, як тут выявілі вялікія радовішчы вапняку і гліны. У 1947 годзе ў Акмяне пачалося будаўніцтва найбуйнешага цэментавага комплексу ў прыбалтыйскіх рэспубліках СССР.

У 1950—1962 гадах цэнтр Акмянскага раёна (пазней цэнтр быў перанесены ў Наўёйі Акмяне).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1736 год — 16 чал.
  • 1859 год — 790 чал.[3]
  • 1897 год — 1501 чал.
  • 1923 год — 1453 чал.
  • 1968 год — 2,4 тыс. чал.[4]
  • 1990 год — 3,6 тыс. чал.[5]
  • 2010 год — 2602 чал.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. а б ЭнцВКЛ 2010.
  3. SgKP 1886, s. 425.
  4. Акмяне // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  5. Акмяне // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]