Горад Аляксандраўск-Сахалінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Аляксандраўск-Сахалінскі
руск.: Александровск-Сахалинский
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Горад з
Вышыня цэнтра
31 м
Насельніцтва
10 965 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
42434
Паштовы індэкс
694420
Аўтамабільны код
65
Горад Аляксандраўск-Сахалінскі (Расія)
Горад Аляксандраўск-Сахалінскі
Горад Аляксандраўск-Сахалінскі (Сахалінская вобласць)
Горад Аляксандраўск-Сахалінскі

Аляксандраўск-Сахалінскі (руск.: Александровск-Сахалинский) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Аляксандраўск-Сахалінскага раёна Сахалінскай вобласці. Насельніцтва 12,2 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1869 годзе.

Размешчаны на заходнім узбярэжжы вострава Сахалін, на беразе Татарскага праліва, у 561 км да поўначы ад Южна-Сахалінска, у 60 км ад чыгуначнай станцыі Тымоўскае.

Да 1926 горад насіў імя Аляксандраўскі. З 1918 па 1920 улада ў горадзе прыналежыла ўраду адмірала Аляксандра Калчака. У перыяд з 1920 па 1925 горад быў акупаваны Японіяй. З 1932 па 1947 Аляксандраўск-Сахалінскі з'яўляўся адміністрацыйным цэнтрам Сахалінскай вобласці.

Цэнтр каменнавугальнай прамысловасці Сахаліна. У горадзе дзейнічаюць хлебакамбінат, прадпрыемствы лясной і рыбнай прамысловасці. Порт на беразе Татарскага праліва.

У горадзе знаходзяцца Краязнаўчы музей імя А. П. Чэхава і Гісторыка-літаратурны музей «Чэхаў і Сахалін». Архітэктурным помнікам з'яўляецца будынак былога казначэйства, пабудаваны ў 1880. У скверы музея помнік А. П. Чэхаву працы Міхаіла Анікушын.

У 3 км ад горада будынак маяка, пабудаваны ў 1864.