Ангра-ду-Эраіжму

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Ангра-ду-Эраіжму)
Горад
Ангра-ду-Эраіжму
Angra do Heroísmo
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1478
Першая згадка
Горад з
Плошча
26,6 км²
Вышыня цэнтра
31 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
35402 чалавекі (2011)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+351) 292
Паштовыя індэксы
9701-101
Афіцыйны сайт
cmah.pt (парт.)
Ангра-ду-Эраіжму на карце Партугаліі ±
Ангра-ду-Эраіжму (Партугалія)
Ангра-ду-Эраіжму
Ангра-ду-Эраіжму (Азорскія астравы)
Ангра-ду-Эраіжму

Ангра-ду-Эраіжму (парт.: Angra do Heroísmo) — горад на востраве Тэрсейра (Партугалія). У Ангра-ду-Эраіжму знаходзіцца вярхоўная судовая ўлада Азорскіх астравоў. Старая частка горада ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Насельніцтва (2011 г.) — 35 402 чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першае партугальскае паселішча на месцы горада пісьмова ўзгадваецца ў 1474 г. Бухта, выдатна прыстасаваная для вялікіх караблёў, што плавалі праз Антлантыку, хутка ператварылася ў важны транзітны і гандлёвы цэнтр. Порт Ангры наведвалі такія славутыя вандроўнікі, як Барталамеў Дыяш, Педру Алварыш Кабрал, Васка да Гама і інш. Гэта спрыяла хуткаму росту насельніцтва. У 1534 г. Ангра атрымала шырокія гарадскія прывілегіі. Павел III зрабіў яе цэнтрам аднайменнай дыяцэзіі.

У 1580 г., калі Партугалія была ўключана ў імперыю Габсбургаў, у Ангры знаходзіўся партугальскі апазіцыйны ўрад. У 1583 г. горад занялі іспанцы. Аднак у 1641 г. ён вярнуўся ў склад Партугаліі і нават атрымаў званне «заўсёды верны».

Наступныя некалькі стагоддзяў Ангра-ду-Эраіжму фактычна выконвала ролю галоўнага порта і адміністрацыйнага цэнтра Азорскіх астравоў. Па розных прычынах горад з’яўляўся месцам жыхарства некалькіх каранаваных асоб. У XIX ст. ён стаў прыбежышчам для партугальскіх лібералаў.

У 1976 г., калі Азорскія астравы атрымалі аўтаномію, Ангра-ду-Эраіжму была выбрана для сталага месцазнаходжання вярхоўнай судовай галіны ўлады. У 1980 г. горад значна пацярпеў ад землятрусу, аднак быў рэканструяваны. У 1983 г. старая частка Ангры была ўнесена ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Горад Ангра-ду-Эраіжму — цэнтр муніцыпалітэта, які ахоплівае 239 км² і займае ўвесь поўдзень вострава Тэрсейра (плошча самога горада — каля 26,6км²). Асноўныя галіны эканомікі — абслугоўванне марскога і паветранага транспарта, рыбалоўства і турызм. У сельскай мясцовасці муніцыпалітэта развіваюцца лясная гаспадарка, вырошчванне гародніны, вінаграду, духмяных траў. Дзяржава застаецца адным з найбуйнейшых працадаўцаў.

Славутыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Сідад, або старая частка частка Ангра-ду-Эраіжму, унесеная ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Стары горад быў узведзены на працягу канца XV — XIX стст. З самога пачатку свайго існавання будаўнікі Ангра-ду-Эраіжму прытрымліваліся рэгулярнай планіроўкі, распрацаванай архітэктарамі эпохі Адраджэння. Захаваліся шматлікія будынкі стылю барока.
  • Крэпасць Жуана Хрысціцеля будавалася ў 15801640 гг. іспанцамі. У 1640 г. гараджане перайшлі на бок партугальскага караля, аднак не здолелі захапіць крэпасць, дзе іспанскі гарнізон знаходзіўся яшчэ год.
  • Гара Бразіль і Альту-дэ-Меморыя — два высокіх пункты, адкуль адкрываюцца лепшыя віды на Сідад.
  • Прыродны запаведнік Рэкрэю-дэ-Монтэ на паўвостраве на поўдзень ад горада.

У непасрэднай блізкаксці ад Ангра-ду-Эраіжму знаходзяцца такія славутыя месцы вострава Тэрсейра, як вялізны вулканічны кратар, гара Санта-Барбара, вінаробчая даліна Доўра, серныя крыніцы. У самім горадзе працуе некалькі музеяў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 206
рус.англ.фр.