Горад Апшаронск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Апшаронск
руск.: Апшеронск
Сцяг
Сцяг
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Горад з
Насельніцтва
40 116[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
86152
Паштовы індэкс
352690
Аўтамабільны код
23, 93, 193
Горад Апшаронск (Расія)
Горад Апшаронск
Горад Апшаронск (Краснадарскі край)
Горад Апшаронск

Апшаронск (руск.: Апшеронск), горад (з 1947 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Апшаронскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 39,6 тыс. чалавек (2006). Заснаваны ў 1863 годзе.

Горад размешчаны на паўночным схіле Галоўнага Каўказскага хрыбта, на рацэ Пшэха (басейн Кубані, левы прыток ракі Белая), у 103 км на паўднёвы ўсход ад Краснадара, у 43 км ад Беларэчанска, у 5 км ад мяжы з Адыгеяй.

Чыгуначныя станцыі Апшаронская і Нефтегорская — тупік на галінцы ад лініі Армавір — Туапсэ.

Леспрамгас, лясгас, лесакамбінат (выпускаюць піламатэрыялы, фанеру, шпон, паркет, тару і інш.), Апшаронская вузкакалейная чыгунка, вытворчасць музычных інструментаў, рыбаперапрацоўчая прамысловасць. У перспектыве — цэнтр горнага турызму і горналыжнага спорту.

Зноскі