Перайсці да зместу

Айрагола

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Арогала)
Горад
Айрагола
літ.: Ariogala
55°16′00″ пн. ш. 23°29′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Павет Ковенскі
Раён Расейнскі
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1253
Горад з 1792
Вышыня цэнтра 92 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 2 619 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс LT-60019
ariogala.lt
Паказаць/схаваць карты
Айрагола (Літва)
Айрагола
Айрагола

Айраго́ла[2], часам Эйраго́ла[3][заўв 1], таксама Арогала (літ.: Ariogala) — горад у цэнтральнай Літве. Уваходзіць у склад Расейнскага раёна Ковенскага павета, за 31 км ад Расейны і за 46 км ад Кейданоў. Праз Айраголу цячэ рака Дубіса, прыток Нёмана. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Касцёл

У XIII-XIV стст. тут быў добра ўмацаваны драўляны замак. Перыядычна яго атакавалі крыжакі, але ўзяць здолелі толькі ў 1382 годзе.

Айрагола (ст.-бел. Ойрагола, Ойракгола)[2] была сталіцай аднаго з паветаў Жамойцкага староства, належала да дамена вялікіх князёў літоўскіх.

У 1792 годзе кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў гораду магдэбургскае права. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года горад трапіў у склад Расійскай імперыі.

З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. З 1990 года ў адноўленай незалежнай Літве.

  1. Сустракаецца таксама напісанне Эйрагала[4].