Бамако

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Бамако)
Горад
Бамако
фр.: Bamako
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Плошча
245.0 км²
Вышыня цэнтра
350 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 4 227 569 чал. (2023)
Часавы пояс
Бамако на карце Малі
Бамако (Малі)
Бамако
Бамако (Малі)
Бамако

Бамако́ (фр.: Bamako) — сталіца і самы вялікі горад Малі. Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы краіны, на рацэ Нігер, недалёка ад мяжы з Гвінеяй. Колькасць насельніцтва складае 1690 тыс. чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У часы імперыі Малі, да ХІХ стагоддзя, Бамако быў цэнтрам вывучэння ісламу. З 1883 года горад быў акупаваны каланіяльнымі французскімі войскамі, у той час і распачалася разбудова горада. У 1908 годзе Бамако стаў сталіцай французскай калоніі Французскага Судана. У 1960 годзе горад стаў сталіцай незалежнага Малі. У пачатку ХХ стагоддзя Бамако быў невялікім паселішчам, у якім жылі ў асноўным прадстаўнікі народу малінке і бамбара, але разам з будовай плаціны ў Сатобе і завадненнем навакольных зямель водамі Нігеру пачаўся выбуховы рост гораду. Дадатковай прычынай развіцця горада была пабудова чыгункі да сталіцы Сенегала Дакару, які з’яўляецца вялікім марскім портам. У нашы дні Бамако гэта сучасная метраполія. Акрамя чыгункі ёсць міжнародны аэрапорт, які злучае горад з многімі гарадамі Афрыкі і Еўропы.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі