Горад Батман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Батман
турэцк.: Batman
Batman(city).jpg
Batman(city).jpg
Краіна
Каардынаты
Насельніцтва
313,5 тыс. чалавек (2009)
Нацыянальны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
0488
Паштовы індэкс
72ххх
Аўтамабільны код
72
Афіцыйны сайт
Горад Батман (Турцыя)
Горад Батман

Батман (турэцк.: Batman), горад у Турцыі, у Паўднёва-Усходняй Анатоліі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Батман.

Гістарычна горад насяляўся пераважна сірыйскімі хрысціянамі. З 19 стагоддзя, калі Батман адышоў да Асманскай імперыі, іх доля ў насельніцтве горада пачала змяншацца. Да 1950-х Батман — невялікае мястэчка, да росту якога спрычынілася адкрыццё нафтавых радовішчаў.

Батман — адзін з важнейшых цэнтраў нафтаздабычы ў краіне. Тут размяшчаецца старэйшае турэцкае нафтаперапрацоўчае прадпрыемства.