Горад Белаазёрск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Белаазёрск
Белоозёрск, ул. Глинского.JPG
Вуліца Глінскага
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Горад з
Насельніцтва
12 468 чалавек[1] (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовы індэкс
225205, 225215
Аўтамабільны код
1
Горад Белаазёрск (Беларусь)
Горад Белаазёрск
Горад Белаазёрск (Брэсцкая вобласць)
Горад Белаазёрск

Бе́лаазё́рск (афіц. транс.: Bielaaziorsk) — горад раённага падпарадкавання ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Размешчаны за 27 км ад горада Бяроза каля возера Белае, за 136 км ад Брэста і 33 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская на лініі Мінск—Брэст. Насельніцтва — 12 468 чалавек (2016)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнік у 1958 годзе на месцы в. Ніўкі ў сувязі з будаўніцтвам Бярозаўскай ДРЭС. Першы прамысловы ток станцыя дала ў 1961 годзе. Магутнасць 920 тыс. кВт. У 1967 годзе пушчаны апошні 6-ы блок (на пачатку 1970-х г. ДРЭС выпрацоўвала 22,96 млрд кВт гадз.).

З 12 студзеня 1960 года рабочы пасёлак Бярозаўскі, цэнтр Бярозаўскага пасялковага Савета. Сюды былі пракладзены шаша ад Бярозы, чыгуначная лінія да станцыі Бронная Гара. З 25 чэрвеня 1960 года рабочы пасёлак Белаазёрск, цэнтр Белаазерскага пасялковага Савета. З 15 студзеня 1963 года пасёлак абласнога, з 27 студзеня 1965 года — раённага падпарадкавання. У 19621963 гг. у сувязі з павелічэннем магутнасці ДРЭС праект забудовы пасёлка перапрацаваны ў бок значнага пашырэння яго межаў. У 1966 годзе створана ПТВ-82. 3 16 верасня 1970 года — горад раённага падпарадкавання.

15 сакавіка 1971 года створаны Белаазерскі с/с.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць Бярозаўская ДРЭС (другая па магутнасці пасля Лукомскай ДРЭС), энергамеханічны завод, завод ячэістэга бетону, камбінаты бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання, доследная рыбаводна-садковая гаспадарка, хлебазавод, фабрыка спартыўнага абутку (сумеснае беларуска-іспанскае прадпрыемства «Белкельме», створана ў 1993, цяпер акцыянернае таварыства).

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

ПТВ-82 электрамеханікаў, 3 сярэднія і музычная школы, філіял Бярозаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, 5 дашкольных устаноў, Палац культуры энергетыкаў, Дом піянераў і школьнікаў, бальніца (на 330 ложкаў), паліклініка, 2 бібліятэкі, кінатэатр.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага на паштовай марцы
  • Царква ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага (19921994)
  • У цэнтры горада пахаваны 49 воінаў і партызан, у тым ліку 16 лётчыкаў 130-га хуткаснага, 207 і 212-га далёкага дзеяння бамбардзіровачных авіяпалкоў, якія 22 чэрвеня 1941 года нанеслі ўдары па нямецка-фашысцкім захопнікам ў раёне Бяла-Падляскі і загінулі. У 19731974 гадах астанкі лётчыкаў, воінаў і партызан перапахаваны ў Белаазёрску. У 1976 годзе на брацкай магіле пастаўлена стэла і запалены Вечны агонь. Імем удзельніка баёў М. Т. Бугаркова названа вуліца.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ніна Мацяш (1943—2008), беларуская паэтэса і перакладчыца

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. SBN 985-11-0373-X.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]