Горад Беразіно

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Беразіно
Цэнтральная плошча Беразіно.jpg
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Каардынаты Каардынаты: 53°50′00″ пн. ш. 28°59′00″ у. д. / 53.833333° пн. ш. 28.983333° у. д. (G) (O) (Я)53°50′00″ пн. ш. 28°59′00″ у. д. / 53.833333° пн. ш. 28.983333° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Першае згадванне
Насельніцтва
12 800 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1715
Паштовы індэкс
223310
Аўтамабільны код
5
Беразіно (Беларусь)
Беразіно
Беразіно
Беразіно (Мінская вобласць)
Беразіно
Беразіно

Беразіно́ — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Бярэзінскага раёна, прыстань на р. Бярэзіна. У 101 км ад Мінска, на аўтадарозе Мінск—Магілёў. Насельніцтва 12,9 тыс. чал. (2006).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў 1501 як мястэчка. З 1560-х у Менскім павеце ВКЛ, звалася Ніжняе Беразіно, належала Сапегам; з 1671 ім валодалі Тышкевічы, Патоцкія. З 1668 меў прывілей на штотыднёвы торг і штогадовы кірмаш. У Паўночную вайну (1700—1721) каля Беразіна 16—17.7.1708 праз р. Бярэзіна перапраўляўся са сваімі войскамі шведскі кароль Карл XII. З 1793 мястэчка Ігуменскага павета. З 17.7.1924 — цэнтр раёна ў Барысаўскай акрузе, 9.6.1927 — цэнтр раёна ў Мінскай акрузе (да 23.7.1928), са студзеня 1938 — цэнтр раёна ў Магілёўскай вобласці. З 27.9.1938 гарадскі пасёлак. З 20.9.1944 — цэнтр раёна ў Мінскай вобл., 25.12.1962 — раён скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў Червеньскі раён, 6.1.1965 — раён адноўлены. З 7.3.1968 Беразіно — горад раённага падпарадкавання.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 2006 — 12,9 тыс. чал.
  • 2007 — 12,8 тыс. чал.
  • 2012 — 12,0 тыс. чал.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, паліўнай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «Беразіно».

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Бярэзінскі сядзібны дом (19 ст.)

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Березино // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]