Браньск
| Горад | |||
| Браньск | |||
|---|---|---|---|
| польск.: Brańsk | |||
|
|||
| 52°44′40″ пн. ш. 22°50′16″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Ваяводства | Падляскае | ||
| Павет | Бельскі | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Вышыня цэнтра | 130 м | ||
| Водныя аб’екты | Нурэц | ||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 17-120 | ||
| TERC | 2003021 | ||
| Іншае | |||
| 0922745 | |||
| bransk.podlaskie.pl | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Браньск[2] або Браньск-Падляшскі, таксама Бранск[3] (польск.: Brańsk, падляшск: Бранськ, Branśk) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Бельскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама ёсць сядзібай вясковай гміны Браньск.
Размешчаны за 69 км на паўднёвы захад ад Беластока, на рацэ Нурэц. Побач з горадам праходзіць заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XI стагоддзі горад разам з іншымі гарадамі Падляшша трапіў пад уладу Яраслава Мудрага.[4] У XIII—XIV стагоддзях ён увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. У XV стагоддзі Браньск з’яўляўся другім цэнтрам Бельскай зямлі пасля Бельска. 18 студзеня ў 1493 годзе горад атрымаў Магдэбургскае права. У 1513 годзе ён апынуўся ў Падляшскім ваяводстве.
У XVI стагоддзі Браньск атрымаў герб «у чырвоным полі выява рыцара на кані»[5], стаў значным асяродкам гандлю, а ў мястэчку існавалі касцёл і царква.[6] У XVI—XVIII стагоддзях горад быў цэнтрам староства. З сярэдзіны XVI стагоддзя да 1768 года ў Браньску адбываліся пасяджэнні земскага суда Браньскай зямлі, а таксама праводзіліся соймікі шляхты, апошні з якіх прайшоў 27 мая ў 1793 годзе. У 1569 годзе паводле ўмоваў Люблінскай уніі ён перайшоў да Каралеўства Польскага.
У XVIII стагоддзі пасля Паўночнай вайны горад пачаў прыходзіць у заняпад. У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Браньск апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1807 года — у Расійскай імперыі. У 1921 годзе паводле ўмоваў Рыжскай мірнай дамовы горад увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1939 годзе ён апынуўся ў складзе БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам Браньскага раёна Беластоцкай вобласці. У 1941—1944 гадах Браньск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня ў 1945 годзе ўлады СССР перадалі горад Польшчы.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Праваслаўная царква
-
Канцылярыя Бранскай зямлі
-
Мяшчанскі дом, 1907 г.
-
Царква-мураўёўка, 1915—1918 гадоў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1580-я гады — каля 1800 чал., у тым ліку шмат шляхты і каля 50 рамеснікаў.[6]
- 1889 год — 2834 чал. (1373 мужчыны і 1461 жанчына), у тым ліку 1316 іудаістаў.[7]
- 2007 год — 3822 чал.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Браньск — вузел аўтамабільных шляхоў: 66 (Замбраў — Браньск — Бельск Падляскі) і 681 (Лапы — Браньск — Цехановец).
Турыстычная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Выдатныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Гарадзішча (XI ст.)
- Забудова XIX — пач. XX ст.
- Капліца (XIX ст.)
- Касцёл Унебаўзяцця найсв. Панны Марыі (1859—1862)
- Могілкі яўрэйскія
- Могілкі старыя каталіцкія
- Могілкі старыя праваслаўныя
- Царква св. Сімеона
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Сінагога
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Маёнтак Калінова каля Браньска на працягу амаль ста гадоў быў у валоданні продкаў Кастуся Каліноўскага.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Масавае забойства беларусаў Падляшша (1946)
- Маляшы
- Помнік праваслаўным жыхарам Беластока, забітым і зніклым без вестак у 1939—1956 гады
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803021-0922745?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
- ↑ niva.bialystok.pl. Браньск. www.google.com. Праверана 16 студзеня 2026.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 106.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 340.
- ↑ Браньск-Падляшскі // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ а б ЭнцВКЛ 2005, с. 341.
- ↑ Брянск, город Гродненской губернии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фіёнік Д. Браньск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 340—341. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Brańsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. — S. 353.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Браньск- Бранск на сайце Radzima.org