Перайсці да зместу

Брэзна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Брэзна)
Горад
Брэзна
славацк.: Brezno
48°48′13″ пн. ш. 19°38′17″ у. д.HGЯO
Краіна
Край Банскабістрыцкі край
Раён Раён Брэзна
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1265
Першая згадка 1265
Плошча 121,965 км²
Вышыня цэнтра 498 м
Водныя аб’екты Рака Грон
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 19 671 чал. (31 снежня 2024)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 048
Паштовы індэкс 977 01 і 977 03
Аўтамабільны код BR
brezno.sk
Паказаць/схаваць карты
Брэзна (Славакія)
Брэзна
Брэзна

Брэ́зна (славацк.: Brezno, ням.: Bries(en), венг.: Breznóbánya) — горад у цэнтральнай Славакіі на рацэ Грон у Славацкім Рудагор’і.

Брэзна была ўпершыню згадана ў 1265 годзе ў лісце караля Белы IV як «Берэзун» — шахцёрскае паселішча, дзе здабываліся высакародныя металы.

У 1380 годзе Брэзна атрымала гарадскія правы. У XVII стагоддзі ў наваколлях горада пачалася здабыча дрэва, што прыцягнула струмень імігрантаў — лесасекаў з Штырыі. Насельніцтва таксама займалася авечкагадоўляй, гатаваннем вядомага «брызскага» сыра з авечага малака і пчалярствам[2]. У суседнім Гронцы быў створаны металургічны завод. Дзякуючы ўсяму гэтаму горад квітнеў.

У 1650 годзе імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанд III даў гораду права вольнага каралеўскага горада.

У XIX стагоддзі ў Аўстра-Венгрыі з’яўляюцца буйнейшыя заводы і шахты і так Брэзна ўваходзіць у паласу стагнацыі[2], якая доўжылася да сярэдзіны XX стагоддзя, калі пачалася індустрыялізацыя горада.

Статыстыка насельніцтва (10 гадоў)[3]
Год1994200420142024
Колькасць людзей22 98122 41721 33119 671
Розніца −2,45 % −4,84 % −7,78 %
Статыстыка насельніцтва[3]
Год20232024
Колькасць людзей19 79019 671
Розніца−0,60 %

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr]Bratislava: ŠÚ SR, 2025. Праверана 24 красавіка 2025.
  2. а б Бриз // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  3. а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
  4. а б в г д Partnerské mestá