Бізерта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Бізерта)
Горад
Бізерта
بنزرت
Краіна
Вілает
Каардынаты
Плошча
  • 34 км²
Вышыня цэнтра
4 м
Насельніцтва
114 000 чалавек (2004)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
7000
Аўтамабільны код
BI
Афіцыйны сайт
Бізерта на карце Туніса
Бізерта (Туніс)
Бізерта

Бізе́рта (фінік.:אפא, лац.: Hippo Diarrhytus, араб. بنزرت‎‎) — горад у Тунісе, марскі порт на Міжземным моры. Размешчаны каля мыса Бланко. Самы паўночны горад Туніса, а таксама і ўсёй Афрыкі. Насельніцтва складае 114 тысяч жыхароў (2004).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фінікійская калонія Гіпон Акра (фінік.: 𐤄𐤉𐤁𐤅 𐤀𐤊𐤓𐤀) была заснавана напачатку I стагоддзя да н.э. Порт горада адыгрываў важную, дзякуючы свайму ўнікальнаму геаграфічнаму становішчу.

У XVI стст. Бізерта стала базай піратаў Міжземнамор'я.

План порта Бізерта 1906 г.

Да канца XIX стагоддзя горад быў занядбаны, шаша і чыгунка адсутнічалі, марскі порт — засыпаны. З 1891 па 1895 праз пясчаны перашыек быў пракапаны канал, які непасрэдна злучыў Міжземнае мора з возерам Бізерты. На ўтвораным насыпе быў пабудаваны сучасны горад. У 1895 порт быў адкрыты для міжнароднага гандлю. Тады ж ён перайшоў у валоданне Ваенна-марскога флоту Францыі.

У 1961 годзе паміж Францыяй і Тунісам адбыўся ўзброены канфлікт з-за ваенна-марской базы ў Бізерце, вядомы як Бізерцінскі крызіс.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]