Варанасі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Варанасі)
Перайсці да: рух, знайсці

Варана́сі, ці Бенарэс — горад на Поўначы Індыі, на рацэ Ганг, паміж яго прытокамі Варан і Асі (адсюль назва), у штаце Утар-Прадэш. Узнік каля 7 ст. да н.э. На 1991 г. налічвалася 932,4 тысяч жыхароў.

Важны транспартны вузел (чыгункі, аўтадарогі, водныя шляхі). Развіта баваўняная, шаўкаткацкая, шкляная, харчовая, хімічная прамысловасць. Працуе завод цеплавозаў. Пашырана саматужная вытворчасць мастацкіх вырабаў (парча, дываны, ювелірныя вырабы і інш.).

Варанасі — цэнтр кнігадрукавання на мове хіндзі. У горадзе некалькі вышэйшых навучальных устаноў (сярод якіх Бенарэскі індуісцкі ўніверсітэт beru), а таксама найбуйнейшая бібліятэка кніг на хіндзі.

Горад з'яўляецца гістарычным, культурным і рэлігійным цэнтрам краіны, а таксама месцам паломніцтва індусаў і будыстаў (каля 1 млн чалавек штогод). Тут знаходзяцца шматлікія палацы і індуісцкія храмы (пераважна 16—18 ст.). «Залаты храм Шывы» beru (каля 1750), комплекс палацаў 16—19 ст., іншыя архітэктурныя помнікі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]