Варшава

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Варшава)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Варшава
польск.: Warszawa
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Warsaw montage.JPG
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Прэзідэнт горада
Ханна Гранкевіч-Вальц
Заснаваны
Горад з
Плошча
517,24 (2013) км²
Вышыня цэнтра
78-121 м
Водныя аб'екты
Насельніцтва
1 726 581[1] чалавек (2014)
Шчыльнасць
3 317 (2013)[2] чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 +48 22
Паштовыя індэксы
00-001 - 04-999
Аўтамабільны код
WA, WB, WD, WE, WF,
WH, WI, WJ, WK, WN,
WT, WU, WW, WX, WY
TERC
1465011
Афіцыйны сайт
um.warszawa.pl (польск.) 
Варшава на карце Польшчы
Варшава (Польшча)
Варшава

Варшава (польск.: Warszawa польскае вымаўленне ) — сталіца Польшчы з 1596 г. Афіцыйная назва — Сталічны горад Варшава (польск.: Miasto Stołeczne Warszawa).

Насельніцтва 1,727 млн. жыхароў (2014)[1], з прыгарадамі 2,88 млн. (2009). Варшава — 9-ы па колькасці насельніцтва горад ЕС. Плошча горада 516,9 км², плошча гарадской агламерацыі (Obszar Metropolitalny Warszawy) 6100,43 км².

Порт на рацэ Вісла, прыкладна ў 260 км ад узбярэжжа Балтыйскага мора; міжнародны аэрапорт. Машынабудаванне (аўтабудаванне, электратэхнічнае і інш.), металаапрацоўка і металургія, хімічная, парфумерная, паліграфічная, лёгкая прамысловасць. Універсітэт (1818). Нацыянальны музей, археалагічны музей. «Тэатр Велкі», «Тэатр Па-польску», «Тэатр народовы» і інш. Міжнародны музычны фестываль «Варшаўская восень», арганізаваны ў 1956 Тадэвушам Бердам і Казімірам Сероцкім. Метрапалітэн.

Варшава дала імя Варшаўскай канфедэрацыі, Варшаўскаму герцагству, Варшаўскаму дагавору (і адпаведнай арганізацыі), Варшаўскай канвенцыі.

Гістарычны нарыс[правіць | правіць зыходнік]

Першыя паселішчы на тэрыторыі сучаснай Варшавы адносяцца да Х ст.

Упершыню Варшава згадваецца ў 1313. З 1413 сталіца Мазавецкага княства. У 1526, пасля спынення дынастыі мазавецкіх князёў, Варшава далучана да Каралеўства Польскага. У XVI ст. тут праходзілі пасяджэнні сейма, у 1573 адбыліся першыя каралеўскія выбары. З 1596 Варшава сталіца Польшчы.

Пад час Польска-шведскай 1655-60 і Паўночнай войнаў Варшава была неаднаразова разбурана шведскімі войскамі, але хутка адбудоўвалася.

З другой паловы XVIII ст. Варшава з'яўляецца важнейшым палітычным, эканамічным, культурным і асветніцкім цэнтрам краіны.

Шматлікія помнікі Варшавы ў выніку Другой сусветнай вайны былі разбураны, але ў пасляваенныя гады адбудаваныя. Таму адрэстаўраваны гістарычны комплекс у цэнтры Варшавы з'яўляецца свайго роду «астраўком» памяці аб старой, даваеннай Варшаве і сувяззю часоў. У 1980 годзе ён быў занесены ў лік помнікаў Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат Варшавы — умерана-кантынентальны, з мяккай зімой і цёплым, вільготным летам. Сярэдняя тэмпература ўзімку ад +2 °C да -5 °C, улетку — ад +15 да +20 °C. Клімат Варшавы — адзін з найбольш камфортных сярод гарадоў умеранага пояса, спякота вышэй +30 °C бывае рэдка і кароткачасова, маразы ніжэй -15 °C таксама бываюць рэдка. Восень зацяжная і цёплая, вясна прыходзіць паступова.

Клімат Варшавы (норма 1981—2010)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 13,0 17,0 22,0 30,4 32,8 35,1 35,9 36,0 31,1 25,0 18,9 15,0 36,0
Сярэдні максімум, °C 0,6 1,9 6,6 13,6 19,5 21,9 24,4 23,9 18,4 12,7 5,9 1,6 12,6
Сярэдняя тэмпература, °C −1,8 −0,6 2,8 8,7 14,2 17,0 19,2 18,3 13,5 8,5 3,3 −0,7 8,5
Сярэдні мінімум, °C −4,2 −3,6 −0,6 3,9 8,9 11,8 13,9 13,1 9,1 4,8 0,6 −3 4,6
Абсалютны мінімум, °C −31 −27,2 −22,2 −7,2 −2,8 1,6 5,0 3,0 −2 −9,6 −17 −22,8 −31
Норма ападкаў, мм 27 26 31 34 56 69 73 64 46 32 37 34 529
Крыніца: «Надвор'е і клімат»

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Раёны Варшавы.

Варшава мае статус павета (powiat) і складаецца з 18 раёнаў (dzielnic). Варшава мае два гістарычных цэнтра — Стары горад (Stare Miasto) і Новы горад (Nowe Miasto) у раёне Сьрудмесце (Śródmieście).

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

Барбакан
Каралеўскі замак

Стары горад

  • Крапасныя сцены, XIV-XV ст.
  • Касцёл Св. Яна, XIV ст.
  • Барбакан, арх. Дж. Баціста, 1548
  • Камяніцы, XV-XVIII ст.

Новы горад

  • Фарны касцёл, XV ст.
  • Каралеўскі замак, 1598-1619
  • Калона Жыгімонта III на Замкавай плошчы, 1644
  • Кляштары і касцёлы, XVI-XVII ст.
  • Палацы, XVII-XVIII ст.

У Варшаве каля 40 музеяў.

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Горад з'яўляецца цэнтрам машынабудавання, хімічнай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і інш.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Варшава - вузел чыгунак і аўтадарог, міжнародны аэрапорт. З 1994 дзейнічае Варшаўскі метрапалітэн.

Адукацыя і навука[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе размяшчаецца Польская АН, Нацыянальная бібліятэка. Варшаўскі ўніверсітэт — буйнешы навучальны і навуковы цэнтр Польшчы, заснаваны ў 1816.

Культура і мастацтва[правіць | правіць зыходнік]

У Варшаве дзейнічае каля 30 тэатраў, філармонія.

Штогод праводзіцца Міжнародны фестываль сучаснай музыкі «Варшаўская восень», адзін раз у пяць гадоў Міжнародны конкурс піяністаў імя Шапена.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Варшава з'яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:[3]

Некаторыя вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Выбітныя будынкі і помнікі[правіць | правіць зыходнік]

Хмарачосы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1]
  2. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
  3. Сайт горада Варшава (польск.)  (2005-05-04). Праверана 26 сакавіка 2014.
  4. Chicago Sister Cities (англ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]