Горад Веліж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Веліж
руск.: Велиж
Герб
Герб
Velizh-centre.JPG
Цэнтр Веліжа
Краіна
Рэгіён
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Горад з
Плошча
32 км²
Вышыня цэнтра
160 м
Афіцыйная мова
руская мова
Насельніцтва
7326[1] чалавек (2010)
Нацыянальны склад
рускія, беларусы
Канфесійны склад
праваслаўныя
Часавы пояс
Тэлефонны код
48132
Паштовыя індэксы
216290, 216291
Аўтамабільны код
67
Афіцыйны сайт
Веліж на карце Расіі ±
Горад Веліж (Расія)
Горад Веліж
Горад Веліж (Смаленская вобласць)
Горад Веліж

Веліж (руск.: Велиж) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Веліжскага раёна і Веліжскага гарадскога паселішча Смаленскай вобласці. Насельніцтва 7326 чалавек (2010). Заснаваны ў 1536 годзе. Размешчаны на рацэ Заходняя Дзвіна, за 134 км ад Смаленска на трасах Р133 Смаленск — Невель і Р131 Веліж — Сенькава, 93[2] км ад чыгуначнай станцыі Рудня. Адлегласць ад Віцебска па аўтадарозе Р112 — 87 км.

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Па версіі беларускага географа В.Жучкевіча назва горада паходзіць ад старажытнай назвы ракі: Велья — «вялікая», так у старажытнасці называлася вярхоўе Заходняй Дзвіны[3],[4]. Версія пацвярджаецца існаваннем паселішчаў Велішчы, Прывелле, Завелле, якія ляжаць на гэтай рацэ. Форма Веліж звычайная для беларускіх назваў, утвораных ад назваў рэк: Усяж, Бусяж, Тонеж і інш[5].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Веліж у складзе ВКЛ і Рэчы Паспалітай[6][правіць | правіць зыходнік]

Пячатка з выявай гарадскога герба

Упершыню ўпамінаецца ў «Хроніцы Быхаўца»: у 1-й палове 15 стагоддзя горад падпарадкоўваўся ўладзе вялікага князя Вітаўта, які прызначыў намеснікам у Веліжы пінскга князя Юрыя Носа. Горад з'яўляўся цэнтрам аднайменнай воласці. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—1503 адышоў да Масквы. У 1522 годзе віцебскі намеснік спрабаваў яго адваяваць. У 1536 годзе паводле загаду маскоўскіх улад тут пабудаваны замак з 9 вежамі. Рускія летапісцы падцвярджаюць факт пабудовы наступнай фразай:

" …а прежде в том месте Литовский город бывал. "

Гэты год лічыцца афіцыйнай датай заснавання.

У Інфлянцкую вайну (1558—1583) 6 жніўня 1580 войскі канцлера Я.Замойскага ўзялі замак і горад «чрез подане добровольное». Паводле Ям-Запольскага перамір'я 1582 зноў у складзе ВКЛ. 20 сакавіка 1585 года горад атрымаў магдэбургскае права, меў герб: у блакітным полі залаты крыж, пад якім знаходзіўся аголены меч. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1647—1657 у 1655 годзе захоплены расійскімі войскамі. Паводле Андросаўскага перамір'я 1667 застаўся ў складзе Расіі, у 1678 вернуты ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі.

Веліж у складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Горад быў уключаны спачатку ў склад Пскоўскай, затым у Полацкай губерні Віцебскай правінцыі, а з 1804 г. у складзе Віцебскай губерні (гл.Веліжскі павет).

21 верасня 1781 Кацярына II даравала гораду новы герб.

У 1799 годзе ў горадзе было 689 дамоў, 7 уніяцкіх цэркваў (3 каменныя, 4 драўляныя), 2 мураваныя касцёлы, 3 млыны, народнае вучылішча. У 1802 годзе гораду быў нададзены статус павятовага цэнтра.

У 1860 годзе ў горадзе былі 1322 дамы, з іх — 17 мураваныя; 10 цэркваў, з іх — 3 драўляныя.

Кастрычнік 1861 г — пажар знішчыў большую частку горада. У 1871 годзе было 11 цэркваў, 9 сінагог, 1 касцёл. У 1886 г. парваслаўных — 12103 чалавекі, каталікоў — 234, іудзеяў — 5070 (пры агульнай колькасці жыхароў — 17405).

У 1891 годзе ў горадзе было 2033 драўляных і 154 мураваных дамоў, 67 прамысловых прадпрыемстваў (1279 рабочых). Агульная колькасць насельніцтва — 18367 чалавек. Вакол горада было 4 прадмесці — Усвяцкае, Тарапецкае, Віцебскае і Смаленскае[7].

Веліжская справа[8][правіць | правіць зыходнік]

Веліжская справа — судовы працэс у 1821—1835 гг. па ілжывым абвінавачванні групы яўрэяў у рытуальным забойстве 3-гадовага хлопчыка. З-за недахопу доказаў справа ў Віцебскім губернскім судзе была спынена, але ў 1825 годзе па настаянні ўлад адноўлена. На падставе ілжэсведчанняў былі арыштаваны 42 чалавекі. У 1835 годзе паводле Дзяржаўнага савета справу спынілі, абвінавачаныя былі апрыўданыя, ілжэсведкі сасланы ў Сібір. Галоўную ролю ў выкрыцці нагавору адыграў М. С. Мардвінаў, старшыня дэпартамента грамадзянскіх і духоўных спраў Дзяржаўнага савета. Пад уражаннем Веліжскай справы М. Ю. Лермантаў напісаў п'есу «Іспанцы».

Веліж у складзе БНР і БССР[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 горад Веліж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У лістападзе 1918 г. у раёне ўспыхнула антысавецкае паўстанне. 15 лістапада паўстанцы захапілі горад. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з'езда КП(б) Беларусі Веліж увайшоў у склад Беларускай ССР, быў цэнтрам павета («падраёна») Віцебскага раёна[9]. Аднак 16 студзеня ў Маскве было прынята рашэнне аб уключэнні горада ў склад РСФСР.

Веліж у складзе РСФСР[правіць | правіць зыходнік]

19 лютага 1920 г. Віцебскі губрэўкам абвясціў аб зняцці ваеннага становішча. 28 студзеня 1921 г. быў зацверджаны народна-гаспадарчы план: будаўніцтва лесазавода і чыгуначнага моста пра Дзвіну. 1921-22 гг. пачалі працаваць 3 спіртзаводы, маслабойны завод і лесазавод. Праведзена электрафікацыя. Была створана міліцыя (400 чалавек). Паводле актаў за перыяд 1928—1938 гг. у Веліжы было расстраляна 468 чалавек з 3500 рэпрэсаваных, у тым ліку наркам земляробства БССР І. З. Зіноўеў.

Веліж у гады гітлераўскай акупацыі[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных надзвычайнай камісіі ад 5 жніўня 1944 года, 19391 веліжанін прапаў без вестак, былі расстраляныя, павешаныя, закатаваныя, жыўцом спаленыя і замардаваныя голадам. 2059 чалавек былі выгнаныя ў рабства. За перыяд з 1941 па 1945 год у войска болю закліканы 15686 веліжан, 11272 з іх не вярнуліся з фронту. У канцы студзеня 1942 г нацысцкія захопнікі па-зверску знішчылі Веліжскага гета, у якім жыўцом згарэлі больш за 2 тысячы яўрэяў.

20 верасня 1943 часткі 4 ударнай арміі вызвалілі горад[10].

Веліж у складзе Расійскай Федэрацыі[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Агульная працягласць вуліц Веліжа складае 54,85 ​км, з іх 24,45 км — з асфальтабетонным пакрыццём.

На вялікім баку горада 27 кварталаў, 51 вуліца і завулкаў.

На малым баку — 21 квартал — 28 вуліц і завулкаў[11].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

  • Веліжскі лясгас
  • Веліжская друкарня
  • «Веліжмэбля»
  • ААТ «ВЕЛІЖЛЁН»
  • «Веліжагратранс»
  • Веліжскае ДРБУ[12]

Адукацыя і культура[правіць | правіць зыходнік]

  • 2 сярэднія агульнаадукацыйныя школы
  • 2 установы дадатковай адукацыі
  • Дом дзіцячай творчасці і спартыўная школа
  • 5 муніцыпальных дзіцячых садоў і 1 праваслаўны
  • прафесійнае вучылішча
  • дзіцячая школа мастацтваў
  • Дом вольнага часу, дзіцячая і дарослая бібліятэкі
  • 3 аўтаклубы[13].

Веліжскі гісторыка-краязнаўчы музей[правіць | правіць зыходнік]

Веліжскі краязнаўчы музей

Даваенны музей знаходзіўся ў будынку ратушы. Сучасны створаны ў 1986 годзе. Грамадскую раду па яго стварэнні ўзначаліў М. Ф. Карпоўскі. Музей знаходзіцца на плошчы Дзяржынскага ў аднапавярховым будынку ХІХ стагоддзя (належыў А. М. Кісялёву). Мае наступныя раздзелы:

  • Мастацка-этнаграфічны
  • Археалагічны
  • Гістарычны
  • Ваенны

Дырэктар — Качуліна Ліна Аляксандраўна.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Рэйсавы мікрааўтобус Віцебск-Веліж

Рэгулярнымі аўтобуснымі маршрутамі злучаны з Віцебскам, Смаленскам, Санкт-Пецярбургам.

Чыгунка адсутнічае, бліжэйшая станцыя Рудня — 93 кіламетра.

З 1945 года пачалося будаўніцтва вузкакалейкі. У 1947 яна пачала функцыянаваць. Належала Веліжскаму леспрамгасу. Мела агульную працягласць 78 км, асноўная магістраль да Мяздрэні — 38 км. Станцыі: Веліж, Паланея, Люкаўцы, Галоддзе. Працавала 128 чалавек. У 1995 годзе спыніла сваё існаванне. Захаваліся рэйкавыя ўчасткі да Галадні — 30 км, таксама 6-я галіна — 7 км.

У 1888 годзе ў Веліжы працавалі дзве параходныя кампаніі, а першыя параходы з'явіліся на год раней. У 1890 г. было перавезена 147 тыс.куб. метраў грузаў. Рэгулярныя рэйсы з Віцебскам пачаліся ў 1891 годзе. У 1990-я рачная гаспадарка прыйшла ў заняпад.

Грамадскі транспарт, акрамя таксі, адсутнічае.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Насельніцтва
1897 12.201
1931 9.900
1959 8.000
1968 9.000
1979 8.900
1989 9.100
1992 9.200
2002 8.343
2006 7.807
2009 7.392

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.) 
  2. Географический энциклопедический словарь (Географические названия). — М. «Советская энциклопедия» 1989, С.95
  3. [Кірыл Ладуцька. http://www.belarustime.ru/print/belarus/culture/history/df4bb11705563671.html] // «Беларусь Сегодня», В поисках утраченного. 05.02, 13.49
  4. Алесь Карлюкевіч. Знічкі Памежжа: Веліж // «Голас Радзімы» № 9 (3177), 12 сакавіка 2010.
  5. Географические названия мира: Топонимический словарь. — М: АСТ. Поспелов Е. М. 2001. [1]
  6. Валерый Грынявецкі Веліж // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.1: Абаленскі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2005. – 688 с.: іл. С. 400. ISBN 985-11-0315-2 ISBN 985-11-0314-4 (т. 1)
  7. Вяліж//Анатоль Цітоў. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. С.143
  8. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 478 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  9. У якіх межах былі абвешчаныя Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? //150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1
  10. http://gorod.velizh.ru/ul.php - Гісторыя назваў вуліц Веліжа (руск.) 
  11. http://www.admin.smolensk.ru/rayon/velij/viz3.shtml - Сайт Веліжа (руск.) 
  12. http://gorod.velizh.ru/spisok.php - Сайт Веліжа (руск.) 
  13. Агульныя звесткі пра Веліж http://www.gorod.velizh.ru(руск.)