Горад Уэлінгтан

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Велінгтан)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Уэлінгтан
англ.: Wellington, маары: Te Whanganui-a-Tara
Герб
Герб
Wellington photo montage.jpg

Каардынаты: 41°17′20″ пд. ш. 174°46′38″ у. д. / 41.288889° пд. ш. 174.777222° у. д. (G) (O) (Я)41°17′20″ пд. ш. 174°46′38″ у. д. / 41.288889° пд. ш. 174.777222° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Плошча
290 км²
Насельніцтва (2007)
431 400 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
04
Афіцыйны сайт

Уэлінгтан (Новая Зеландыя)
Уэлінгтан
Уэлінгтан

Уэ́лінгтан, або Ве́лінгтан (англ.: Wellington) — сталіца Новай Зеландыі, другі па колькасці насельніцтва горад краіны, найбуйнейшая сталіца сярод краін Акіяніі і самая паўднёвая сталіца ў свеце[1]. Горад размешчаны ў рэгіёне Уэлінгтан у паўднёвай частцы вострава Паўночны. Маарыйская назва Уэлінгтана — Тэ Фанаўі-а-Тара (маары: Te Whanganui-a-Tara).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Уэлінгтан у 1843 г.

Першае брытанскае паселішча Брытанія (Britannia) на месцы Уэлінгтана было заснавана ў 1840 г. у паўночнай частцы заліва Порт-Нікалсан на рацэ Хат. Аднак частыя паводкі вымусілі пазней перанесці цэнтр горада на заходні бераг заліва. Сваю назву ён атрымаў у гонар герцага Уэлінгтана.

У 1865 г. горад стаў галоўным адміністрацыйным цэнтрам Новай Зеландыі. 26 ліпеня 1865 г. тут адбылося першае паседжанне навазеландскага парламента. У гэты час насельніцтва сталіцы складала ўсяго 4900 чал.

Раёны горада[правіць | правіць зыходнік]

Уэлінгтан другі па колькасці жыхароў горад Новай Зеландыі. Ён займае значную тэрыторыю і часцяком завецца самым навазеландскім паселішчам, паколькі мясцовы ўзгорысты рэльеф не спрыяў замацаванню традыцый брытанскай архітэктуры.

Уэлінгтан месціцца на паўвостраве на ўзбярэжжы заліва Порт-Нікалсан, які лічыцца адной з найлепшых натуральных гаваняў свету. Аднак частыя моцныя вятры і рыф Барэт перашкаджаюць суднаходству. У 1968 г. у выніку моцнага шторма ў заліве пацярпеў крушэнне паром «Вахінэ». Значная частка сталічнага цэнтра і аэрапорт Парапароўмі пабудаваны на зямлі, адваяванай у мора. У цэнтры знаходзяцца пераважна дзяржаўныя і дзелавыя будынкі. Прамысловыя прадпрыемствы і раёны для пражывання традыцыйна ўладкоўваюцца на ўсраінах. Галоўнай вуліцай лічыцца Лэмбтан-Кі, на якой знаходзіцца парламент. Ад яе кароткія вулачкі спускаюцца да самой набярэжнай. У цэнтры Уэлінгтана таксама працуе бібліятэка Тэрнбула, вядомая сваёй калекцыяй англійскіх кніг XVII ст. і зборамі арыгінальных дакументаў пра асваенне Антарктыкі і Акіяніі.

Заходні і паўднёвы берагі паўвострава, на якім месціцца Уэлінгтан, рэдка наведваюцца гараджанамі. Тут стромкія ўзвышшы рэзка абрываюцца ў мора, ад якога яны аддзеленыя толькі вузкай паласой друзу. Аднак гэтыя мясціны папулярны сярод паляўнічых і турыстаў. Самі жыхары горада звычайна адпачываюць у месцы Залаты Бераг на поўдні, дзе маюцца пяшчаныя выдмы, тэмпература паветра звычайна некалькі вышэй, чым у цэнтры горада, а на запаведным востраве насупраць калісьці знаходзілася рэзідэнцыя маарыйскага правадыра Тэ Раўпараха.

Лоўэр-Хат — самы буйны прыгарад Уэлінгтана. Гэта буйны індустрыяльны і навуковы цэнтр. Другім прамысловым прыгарадам з'яўляецца Петан. А вось прыгарад Апер-Хат называюць спальным, хаця і ў ім маюцца прамысловыя прадпрыемствы. Жыхары яго ўскраін трымаюць агароды і нават займаюцца авечкагадоўляй.

Кіно[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе размяшчаецца оскараносная студыя па эфектах для кіно — Weta Digital.

Зноскі

  1. New Zealand. CIA. World Factbook. Праверана 17 лістапада 2008.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Уэлінгтан. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2003. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Гарады Новай Зеландыі